Знайсці
29.05.2015 / 17:511РусŁacБел

Стымуляцыя электрычным токам дапамагла здаровым і хворым на шызафрэнію

Але некаторыя навукоўцы спішуць гэта на эфект плацэба.

Схема эксперыменту. Выява: brmlab.cz

Даследчыкі Універсітэта Джона Хопкінса, ЗША, прадэманстравалі пазітыўны эфект мікрапалярызацыі — стымуляцыі мозгу пастаянным токам. Аб выніках даследавання, прадстаўленага ў часопісе Clinical Schizophrenia and Related Psychoses, распавядае N+1.

Уздзеянне на мозг электрычным токам палепшыла вынікі тэстаў здольнасцей розуму як пяці хворых на шызафрэнію, так і кантрольнай групы з шасці іх родзічаў.

У прыватнасці, палепшыліся кароткачасовая вербальная і візуальная рабочая памяць, што пагаршаюцца ў хворых на шызафрэнію.

Кожны з паддоследных праходзіў два паўгадзінных сеансы: у катодным рэжыме паніжалася актыўнасць пэўнага ўчастку галаўнога мозгу, затым у анодным — стымулявалася. Уздзеянне было накіраванае на частку лобнай кары, што лічыцца адказнай за кароткачасовую памяць.

Прыхільнікі мікрапалярызацыі сцвярджаюць, што яна паляпшае ўвагу, памяць, вегетатыўныя і іншыя функцыі: катодны ток супакойвае, а анодная дэпалярызуе нейроны і прыводзіць іх да большай гатоўнасці адказваць на сігналы іншых нервовых клетак.

Праціўнікі кажуць, што толькі ў адной з мноства ранейшых работ былі выяўленыя відавочныя змены ў мозгу, у астатніх паляпшэнне памяці ці крэатыўнасці можна спісаць на эфект плацэба — пацыенту стала лепей, бо ён паверыў, што яму стане лепей.

Даследаванні ўплыву электрычнага току на нервовую тканку і мозг вядуцца з сярэдзіны XIX стагоддзя. Шырокаму выкарыстанню такой тэрапіі замінае складанасць уліку эфекту ад лекавання і вялікі роскід вынікаў пры выкарыстанні розных прыбораў. На сёння навукоўцы праводзяць эксперымент на большай выбарцы пацыентаў і з рэгулярных сеансаў хочуць вызначыць доўгачасовыя эфекты ўздзеяння электрычнасці на мозг.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930