Анатоль Капскі пакінуў пасаду гендырэктара ААТ «БАТЭ»
Анатоль Капскі больш не генеральны дырэктар ААТ «БАТЭ» (Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, кіруючай кампаніі холдынгу «Аўтакампаненты»).
На гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Марчанка, які працаваў дырэктарам па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіццю. Гэта прызначэнне ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Капскі працаваў гендырэктарам БАТЭ з чэрвеня 2005 года. У апошнія гады ў яго былі праблемы са здароўем. Як паведаміла «Еўрарадыё», ён напісаў заяву яшчэ два месяцы таму «па стане здароўя».
Таксама Капскі з'яўляецца старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ. Ці застанецца ён на гэтай пасадзе, каментаваць функцыянер адмовіўся, паведамляе Tribuna.com.
Што з Анатолем Капскім?
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы
 1
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
 2
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 13
Канье Уэст выступіць у Маскве з канцэртам? Гэта чуткі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера