Пазачарговае пасяджэнне выканкама АБФФ па «справе Верамко» пройдзе 23 лістапада
У чацвер, 23 лістапада, у 16.00 у Доме футбола пройдзе пазачарговае пасяджэнне выканкама АБФФ па «справе Верамко», піша Tribuna.com.
Пасяджэнне склікаецца старшынёй федэрацыі па патрабаванні членаў выканкама ў адпаведнасці з артыкулам 5.71 статута асацыяцыі. Галоўны пункт парадку: аб інфармаванні членаў выканкама аб выніках разгляду дысцыплінарнымі органамі санкцый у дачыненні да футбольнага клуба БАТЭ. Дакладчыкам выступіць кіраўнік апеляцыйнага камітэта Аляксандр Назараў.
Нагадаем, раней апеляцыйны камітэт ануляваў вердыкт дысцыплінарнага камітэта АБФФ прысудзіць БАТЭ тэхнічнае паражэнне ў матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі са «Слуцкам» (6:0) з-за неправамернай заяўкі галкіпера барысаўчан Сяргея Верамко і вярнуў чэмпіёнам тры балы.
Перад апошнім турам становішча ўверсе турнірнай табліцы наступнае:
БАТЭ — 67, Дынама Мінск — 65, Шахцёр — 65.





