Знайсці
29.11.2017 / 13:403РусŁacБел

Лукашэнка пра Еўрапейскія гульні: Мы запросім усіх, хто захоча пабываць у нашай краіне

Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года на самым высокім узроўні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам, піша БелТА.

«Вы павінны ведаць, што ў Беларусі ў вас моцная апора. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу краіну. Тым больш наперадзе ў нас такая вялікая, знакавая падзея (II Еўрапейскія гульні 2019 году), і нам трэба будзе вельмі шмат зрабіць, — сказаў кіраўнік краіны. — Нашы прадстаўнікі зусім нядаўна паведамлялі аб сітуацыі, звязанай з падрыхтоўкай да II Еўрапейскіх гульняў. Хачу вас запэўніць, што ўсё, што мы паабяцалі, да сярэдзіны 2019 года будзе мадэрнізавана, пабудавана і апрабавана. і вы не будзеце мець ніякіх праблем ні з гасцямі — іх рассяленнем, харчаваннем, — ні са спартсмены, трэнерамі, спецыялістамі, функцыянерамі алімпійскіх камітэтаў. Мы зробім гэта, як і ўласціва Беларусі, вельмі душэўна, адкрыта».

«Гэта будуць лепшыя Еўрапейскія гульні. Бо гэтай Алімпіядай будзе жыць ўвесь беларускі народ. Гэта не будзе лакальнае мерапрыемства. І ўсе нашы суседзі будуць ведаць, што тут алімпіяда, для іх будуць адкрыты ўсе дзверы. Мы запросім усіх, хто захоча пабываць у нашай краіне. Гэта я вам гарантую», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031