Знайсці
29.11.2017 / 13:538РусŁacБел

Допінг-скандал: у Крамлі адказалі на публікацыю дзённікаў Родчанкава

AP

Улады Расіі робяць усё неабходнае для абароны інтарэсаў расійскіх спартоўцаў, запэўніў прэс-сакратар прэзідэнта краіны Дзмітрый Пяскоў. Ён таксама звярнуў увагу на недапушчальнасць «непрадуманых дзеянняў, бо сітуацыя застаецца складанай.

«Ёсць прыхільнікі нагнятання сітуацыі і выкарыстання яе для далейшага раскручвання антырасейскага махавіка», — сказаў Пяскоў на просьбу пракаментаваць публікацыю ў амерыканскай прэсе вытрымак з дзённіка былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, а цяпер інфарматара WADA Рыгора Родчанкава.

Назваўшы Родчанкава «адыёзнай фігурай», Пяскоў нагадаў, што ў Расіі ён абвінавачваецца ў «навязванні допінгу спартсменам».

«Да гэтых абвінавачванняў яго заступнікі і яго ўкрывацелі не прыслухоўваюцца і не дэманструюць ніякай цікавасці. Сітуацыя застаецца складанай і галоўнае што пакутуюць інтарэсы нашых спартсменаў, — сказаў Пяскоў, — Каму гэта выгадна, таксама відавочна»

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы падкрэсліў, што Пуцін паслядоўна прытрымліваецца лініі «на недапушчальнасць якіх-небудзь праяваў сімпатыяў да допінгу, на непрымальнасць допінгу як такога».

28 лістапада газэта The New York Times апублікавала вытрымкі з дзённіка Родчанкава, дзе, у прыватнасці, апісваюцца яго сустрэчы з тагачасным міністрам спорту Віталём Мутко, яго былым намеснікам Юрыем Нагорных і Ірынай Радзівонавай, былым дырэктарам Цэнтра спартыўнай падрыхтоўкі зборных каманд Расіі.

Гаворка там ідзе таксама аб стварэнні допінгавага кактэйлю - сумесі трох анабалічных стэроідаў і вермуту — які атрымаў мянушку «Дзюшэс» і зборы і транспарціроўцы «сотняў унцый чыстай мачы, якія атлеты месяцамі збіралі ў слоічкі.

У адказ на просьбу пракаментаваць публікацыю NYT, Віталь Мутко, які цяпер займае пасаду віцэ-прэм'ера, сказаў РБК, што ў яго «няма часу чытаць» матэрыял.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера