Знайсці
22.09.2008 / 17:082РусŁacБел

Выпрабаваньне новай літаратурнай зброі

Для Барыса Пятровіча крызіс сярэдняга ўзросту пісьменьніка пераадолены.

Жыць ня страшна. Фрэскі. Барыс Пятровіч. Менск: Медисонт. 2008—255 с. 500 ас.

Для Барыса Пятровіча крызіс сярэдняга ўзросту пісьменьніка, які пачынаў свой творчы шлях яшчэ за савецкім часам, пасьпяхова пераадолены. Плён гэтага перамогі — кніга «Фрэскі».

Паводле словаў крытыка Данілы Жукоўскага, у сваіх караценькіх творах аўтар мае любасьць да канкрэтных літаратурных «штучак». Тут і мініятуры-жахалкі, і вершы ў прозе, і вымысьленыя інтэрвію, і іншыя сакаўныя «малечы». Узьвівы фантазіі з абмежаванай колькасьцю словаў і трыюмф нечаканага фіналу.

«Фрэскі» — пасьпяховае выпрабаваньне літаратурнай зброі, а таксама выпрабаваньне межаў беларускай літаратуры, выпрабаваньне, якое часам нагадвае разгойдваньне. Гэтая

напорыстая разнастайнасьць, безумоўна, безумоўна, робіць «Фрэскі» разам з кнігамі Клінава і Вежнавец, літаратурнай падзеяй 2008 году.

Павал Касьцюкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера