Знайсці
24.02.2018 / 09:275РусŁacБел

Нарвежцы ўстанавілі рэкорд па колькасці медалёў на зімовых Алімпіядах

Нарвежскія спартоўцы ў суботу раніцай заваявалі 38-ы медаль на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Гэта — новы найлепшы вынік у гісторыі зімовых Алімпіяд.

Globallookpress.com

Рэкордную медаль Нарвегіі прынесла каманда па гарналыжным спорце. У камандных спаборніцтвах нарвежцы заваявалі бронзу, перамогшы ў матчы за трэцяе месца ў Францыю. Залатыя медалі ў гэтай дысцыпліне выйгралі швейцарскія гарналыжнікі, срэбра заваявалі аўстрыйцы.

Па стане на раніцу 24 лютага нарвежскія спартоўцы лідзіруюць у неафіцыйным агульнакамандным заліку з 38 медалямі: 13 залатых, 14 сярэбраных і 11 бронзавых. Папярэдні рэкорд належаў амерыканскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы спартсмены з ЗША заваявалі 37 медалёў.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера