Знайсці
19.05.2019 / 16:543РусŁacБел

Беларусь узгадніла з Расіяй дарожную карту па ўрэгуляванні сітуацыі з нафтай

Беларускі бок узгадніў праект дарожнай карты з РФ па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі нафты і прыступіў да яго рэалізацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.

Паводле яго, рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных дарожнай картай, прадугледжвае забеспячэнне сыравінай беларускіх НПЗ і аднаўленне транзітнай транспарціроўкі расійскай нафты ў напрамку еўрапейскіх дзяржаў.

«Разумеючы важнасць гэтага дакумента і неабходнасць яго строгага выканання ўсімі бакамі, я прапанаваў ухваліць дарожную карту на ўзроўні віцэ-прэм'ераў нашых дзяржаў. Са свайго боку мы ўзгаднілі праект дарожнай карты і накіравалі для падпісання [віцэ-прэм'еру РФ] Дзмітрыю Козаку», — праінфармаваў Ігар Ляшэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускі бок ужо прыступіў да выканання першапачатковых крокаў дарожнай карты.

Беларускі бок таксама прапануе ў максімальна кароткія тэрміны павялічыць аб'ём пастаўкі нафты на ААТ «Нафтан». «Мы таксама яшчэ раз праінфармавалі нашых расійскіх калег, што беларускі бок гатовы прымаць для перапрацоўкі ў ААТ «Нафтан» большы, чым цяпер, аб'ём расійскай нафты, якая пастаўляецца па маршруце Невель — Полацк — «Нафтан», і прапануе ў максімальна кароткія тэрміны павялічыць аб'ём яе пастаўкі, не ўвязваючы гэты крок з выкананнем іншых мерапрыемстваў», — адзначыў Ігар Ляшэнка.

Як паведамлялася, канцэрн «Белнафтахім» 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Доля хлорарганічных злучэнняў у нафте перавышала ў дзесяткі разоў гранічныя значэнні па стандарту. Чыстая нафта паступіла на мяжу Беларусі па нафтаправодзе «Дружба» 2 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930