Знайсці
22.05.2019 / 10:248РусŁacБел

Самым паспяховым і ўплывовым бізнэсменам Беларусі — 2019 стаў Аляксандр Машэнскі

Другі год запар асноўны ўладальнік кампаній «Санта Брэмар» і «Савушкаў прадукт» Аляксандр Машэнскі ўзначальвае топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі, які штогод складае партал «Штодзённік».

Лідар рэйтынгу Аляксандр Машэнскі летась стаў хэдлайнерам самых значных M&A-здзелак на беларускім рынку. Прычым берасцеец «адзначыўся» адразу ў двух яго сегментах — у малакаперапрацоўчым і ў розніцы.

Аляксандр Машэнскі.

Каб рэанімаваць сваю даўнюю ідэю стварэння нацыянальнай малочнай кампаніі, якая на гэты раз падтрымана ўладамі, на працягу 2018 года Аляксандр Машэнскі атрымаў кантроль над двума буйнымі дзяржаўнымі малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі — у Бярозе і Оршы. Наступнай яго мэтай з'яўляецца Баранавіцкі малочны камбінат, акцыі якога бізнэсмен скупляе ў гэтым годзе. Бізнэсмен не выключае, што малочны праект у хуткім часе можа выйсці на міжнародны ўзровень. Паводле яго слоў, кампанія па-ранейшаму разглядае прапановы аб інвестыцыях у greenfield і аб куплі дзейных бізнэсаў на рынках прысутнасці — у Расіі і Украіне. Дарэчы, на расійскім рынку аб'яднаны бізнэс «Савушкавага прадукта», «Санта Брэмара» і рыбаперапрацоўчага вытворчага актыву «Рускага мора» займае другое месца па выручцы (па дадзеных на 2017 год) сярод кампаній з беларускім капіталам. Вышэй толькі БелАЗ, а кампаніі Аляксандра Машэнскага апярэджваюць па продажах даччыныя структуры БМЗ, «Белнафтахіма», МТЗ, МАЗ, Беларускай нафтавай кампаніі і «Беларуснафты».

У розніцы бізнэсмен летась атрымаў кантроль над крамамі «Рублёўскі». Здзелка дазволіла ўвайсці не толькі на сталічны рынак, дзе ў асноўным канцэнтруюцца крамы гэтай сеткі, але і ў топ-5 найбуйнейшых рэтэйлераў краіны.

Чытайце. Аляксандр Машэнскі: гісторыя жыцця галоўнага малочніка Лукашэнкі

Другое і трэцяе месцы ў абноўленым топе занялі Аркадзь Добкін і Віктар Кіслы, у топ-10 упершыню ўвайшоў Віктар Пракапеня. У цэлым колькасць прадстаўнікоў IT-сектара і інвестараў у яго вырасла.

Нельга не заўважыць рыўка «маладых ільвоў», да якіх адносяць Аляксея Алексіна і Аляксандра Зайцава. І калі Аляксей Алексін вядомы даўно і толькі ўмацаваў пазіцыі, стаўшы галоўным бенефіцыярам па некалькіх указах прэзідэнта (па тытуні і мытным сэрвісе), то Аляксандр Зайцаў на гэты раз пасунуў у спісе многія фактурныя фігуры. Бізнэсмен за вельмі кароткі тэрмін стварыў кангламерат, у які ўваходзяць актывы ў лагістыцы, угнаеннях, горнаруднай галіне, спорце і нават у вытворчасці ўзбраенняў. Яго кампаніі — адны з галоўных правадыроў інтарэсаў Беларусі на афрыканскім кантыненце.

Рэйтынг пашырыўся за кошт некалькіх новых прозвішчаў бізнэсменаў, якія маюць пашпарты грамадзяніна Беларусі, але ў асноўным працуюць на суседніх рынках — у Расіі і Украіне. Па прозвішчах ў цэлым новы топ-200 абнавіўся больш чым на чвэрць.

Вадзім Сяховіч, Ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930