Знайсці
18.06.2019 / 16:267РусŁacБел

Трэба куртка? Беларускі брэнд вопраткі Interfino адкрыў новую краму ў «Сілуэце»

Беларускі брэнд вопраткі Interfino імкнецца быць бліжэй да сваіх пакупнікоў і працуе над развіццём сеткі фірмовых крамаў. Новая адкрылася ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» у Мінску.

Interfino паспяхова канкуруе на рынку скуранога адзення і футра не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У чым асаблівасць брэнда?

Сучасна. Каманда мадэльераў і дызайнераў сочыць за павевамі моды на міжнародных выставах. Новыя ідэі ўвасабляюцца ва ўнікальныя калекцыі. Велізарная колькасць новых мадэляў — гонар вытворцы. Пры гэтым на прадпрыемстве адшываюць і класічныя мадэлі, якія гадамі застаюцца папулярнымі.

Сёлета ў Interfino выпусцілі яшчэ больш жаночых скураных куртак у разнастайных колерах.

Якасна. Можна не сумнявацца, што скураныя і футраныя вырабы праслужаць доўга і не страцяць свайго выгляду. Якасць сыравіны і фурнітуры, як і самога пашыву, высокая. Усе этапы вытворчасці кантралююцца.

Экалагічна. Выкарыстанне эка-фрэндлі матэрыялаў — трэнд апошніх гадоў у свеце моды. Кампанія Interfino у 2019 годзе прасоўвае новы напрамак — вопратку з экаскуры і экафутра. І цэны на прадукцыю са штучных матэрыялаў значна ніжэйшыя.

Даступна. Кампанія не толькі вырабляе вопратку, але і прадае яе праз сетку фірмовых крамаў і інтэрнэт-краму. Такі падыход дазваляе прапанаваць сваім пакупнікам найбольш выгадную цану.

Брэнд ужо сфармаваў клуб пастаянных пакупнікоў і запусціў для іх праграму лаяльнасці. З дысконтнай карткай у крамах фірмовай сеткі Interfino можна купіць скураную куртку, футра, пухавік ці паліто са зніжкай 3%.

Прыходзьце за пакупкамі ў новую краму Interfino ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» у Мінску (вул. Веры Харужай, 1a).

УНП 190816754

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930