Знайсці
23.08.2019 / 19:2128РусŁacБел

Беларусь хоча закупляць нафту ў ЗША і наняла амерыканскага лабіста

Беларусь хоча ўпершыню закупіць амерыканскую нафту для сваіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у імкненні дыверсіфікаваць імпарт і знізіць залежнасць ад суседняй Расіі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Дзяржаўная «Беларуская нафтавая кампанія», афіляваная з нафтаперапрацоўчым канцэрнам «Белнафтахім», наняла лабіста Дэвіда Генкарэлі, каб дамагчыся змякчэння санкцый супраць Беларусі і атрымаць дазвол на закупку амерыканскай сырой нафты.

Генкарэлі дапаможа кампаніі атрымаць асаблівую ліцэнзію ад Міністэрства фінансаў ЗША для «закупкі сырой нафты з дастаўкай на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь», паведамляецца ў дакументах, пададзеных у адпаведнасці з Законам аб рэгістрацыі замежных агентаў.

Сам Генкарэлі, які працуе лабістам на працягу амаль 30 гадоў, пакуль што не дае каментароў. Як сцвярджаецца ў яго профілі ў сацсетках, Генкарэлі аказвае сваім кліентам, у тым ліку ў энергетычнай сферы, дапамогу ва ўзаемадзеянні з Кангрэсам і рознымі федэральнымі ведамствамі.

Станам на 22 жніўня атрымаць каментар ад прадстаўніка амбасады Беларусі ў Вашынгтоне не ўдалося.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту ў Казахстан у маі гэтага года сказаў, што хацеў бы дыверсіфікаваць структуру імпарту нафты. Аднак магчымасць Беларусі імпартаваць нафту з ЗША абмежаваная санкцыямі.

Вашынгтон увёў санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў 2006 годзе ў адказ на «падрыў дэмакратычных працэсаў». Праз год санкцыі былі пашыраныя, і ў спіс трапіла кампанія «Белнафтахім».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера