Знайсці
30.08.2019 / 11:12РусŁacБел

МАРГ заплаціць 20 тысяч рублёў таму, хто распрацуе новую сістэму дзяржрэгулявання цэн на тавары

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абвясціла тэндар на распрацоўку новай сістэмы ўвядзення часовага цэнавага дзяржрэгулявання на тавары. Пра гэта распавялі ў ведамстве. Удзельнічаць у ім могуць як навуковыя калектывы Нацыянальнай акадэміі навук, так і незалежныя эканамічныя эксперты. За найлепшую распрацоўку міністэрства гатова заплаціць 20 тысяч рублёў, піша tut.by.

У МАРГ сказалі, што падобныя тэндары яны праводзяць не ўпершыню. У гэты раз ад распрацоўнікаў патрабуецца стварыць новую сістэму часовага цэнавага рэгулявання на тавары дзяржавай і ацэнку яе эфектыўнасці ў будучыні. Патрабаванні да тых, хто зоймецца гэтым, даволі жорсткія. Па-першае, тэрміны: навукова-даследчая работа павінна быць выканана за 2,5 месяца, то-бок 75 дзён з даты заключэння дагавора.

Па-другое, распрацоўшчык павінен вывучыць, як дзейнічае сістэма дзяржрэгулявання цэн у краінах ЕАЭС і вызначыць прынцыпы і ўмовы, пры якіх будзе ўводзіцца цэнавае рэгуляванне на тавары. Акрамя таго, распрацоўшчык павінен паказаць, якія дзяржорганы змогуць ініцыяваць часовае цэнавае рэгуляванне. Той, хто пераможа ў гэтым тэндары, распрацуе і рэкамендацыі, як вызначыць, калі трэба ўводзіць цэнавае рэгуляванне на тавар. Тут маецца на ўвазе розніца паміж коштамі на нейкі тавар у нас і ў краінах-суседках.

Але на гэтым праца распрацоўшчыка не скончыцца. Таксама ён будзе абавязаны вызначыць і працэдуру выбару вызначанага спосабу цэнавага рэгулявання канкрэтных тавараў і абгрунтаваць гэта. Яшчэ адно патрабаванне — трэба вызначыць парадак падаўжэння цэнавага рэгулявання і як пры гэтым Беларусь будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі краінамі ЕАЭС.

Яшчэ адна частка распрацоўкі — яна павінна ўключаць у сябе сістэму ацэнкі эфектыўнасці рэгулявання цэн на той ці іншы тавар і ўплыву гэтых мер на інфляцыю.

Па ўмовах тэндару асновай даследавання павінны стаць заканадаўчыя акты Беларусі і дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Так што ўкаранення перадавога досведу краін Захаду чакаць не варта.

Удзельнічаць у конкурсе могуць як навуковыя калектывы Нацыянальнай акадэміі навук, так і незалежныя эканамічныя эксперты. Але пры выбары распрацоўшчыка будзе ўлічвацца колькасць навуковых публікацый і даследаванняў у галіне эканомікі і цэнаўтварэння, якія ў яго маюцца.

Нагадаем, зараз МАРГ можа рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. У спіс уваходзяць у тым ліку свежая рыба сямейства карпавых, масла, мука пшанічная, алей сланечнікавы і рапсавы, цукар белы крышталічны, соль павараная харчовая, шматкі аўсяныя без смакавых і іншых дадаткаў, макароны не з цвёрдых гатункаў пшаніцы, рыс белы шліфаваны, грэчка, хлеб жытні і жытнёва-пшанічны, мяса — ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў, яйкі, малако, кефір, смятана, тварог, дзіцячае харчаванне: сухія сумесі, кашы, кансервы і сокі.

Нядаўна спіс дапоўнілі гароднінай: бульбай, буракамі, морквай, капустай, цыбуляй, агуркамі і памідорамі. Таксама ў ім аказаліся хлеб пшанічны, вырабы булачныя — батон з пшанічнай мукі, сыр — цвёрды, паўцвёрды, свежыя яблыкі, чорны чай, манная і прасяная крупы. З мяса дададзеныя адрубы і буйнакавалкавыя паўфабрыкаты, каўбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі.

TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930