Знайсці
06.09.2019 / 09:538РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Беларусі абнавілі гістарычны максімум

Фота Вольгі Шукайла

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня склалі 8 891,0 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка. Гэта новы гістарычны максімум.

За жнівень 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 263,1 млн. даляраў ЗША (на 3,0 працэнта) пасля росту ў ліпені 2019 года на 337,2 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта). З пачатку года ЗВР выраслі на 24%. 

У жніўні 2019 года ўрадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 550 млн. долараў ЗША.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыялі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах, паступленне сродкаў ад продажу Мінфінам і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930