Знайсці
06.09.2019 / 11:246РусŁacБел

Турцыя, Грэцыя, Балгарыя на чвэрць скарацілі закуп расійскага газу: звадкаваны з Амерыкі каштуе нашмат менш

Экспарт газу з Расіі ў краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы за першую палову 2019 года ўпаў больш чым на чвэрць. Патрэба ў расійскім газе скарацілася пасля запуску здабычы на новым радовішчы ў Азербайджане, а таксама ў выніку росту паставак у Еўропу звадкаванага газу з ЗША і Блізкага Усходу.

Пастаўкі расійскага газу ў Турцыю, найбольшы рынак рэгіёна, упалі на 36% проці першай паловы 2018 года, піша Ройтэрз. Экспарт у Грэцыю і Балгарыю паменшаў на 12,7% і 17,4% адпаведна. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаваная расійскай кампаніяй. Усяго газпрамаўскі экспарт у 9 краін рэгіёна скараціўся на 27% да 14,2 млрд кубаметраў проці 19,5 млрд за першую палову 2018 года.

Для параўнання, Беларусь за год закупляе прыкладна 22 млрд тон расійскага газу.

Кошт звадкаванага газу ў Нідэрландах, бэнчмарк для спотавых закупаў звадкаванага газу ў Еўропе, гэтым летам складаў $3,6 за мільён брытанскіх цеплавых адзінак (mmBtu), што напалову менш, чым Турцыя плаціць «Газпрому».

Такім чынам, Турцыя скараціла залежнасць ад расійскага газу з 49% да 35% ад агульнага спажывання.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера