Знайсці
07.09.2019 / 12:4710РусŁacБел

Трансгендар з Маладзечна ажаніўся ў расійскай турме

Назар Гулевіч з жонкай.

У маскоўскім СІЗА №6 адбылося першае вяселле трансгендара-зняволенага. Назар заручыўся са сваёй каханай Аленай.

Алена ўспамінае гісторыю іх знаёмства. Гэта было 17 гадоў таму. Ёй было тады 33, а Назару — 21. Алена працавала касірам у кінатэатры ў маскоўскім гандлёвым цэнтры «Калужскі».

— У нас паміж касай і наведвальнікамі шкляныя перагародкі зверху і знізу, а паміж імі прасвет. І вось у гэтую нішу ўпала ружа. Ружовага колеру. Я падняла вочы — гляджу, стаіць перада мной ці то дзяўчына, ці то хлопец (апранаўся як хлапчук), — распавядае «МК» Алена.

Назар (тады яшчэ ён быў афіцыйна Настай), як аказалася, працаваў у гэтым жа гандлёвым цэнтры ў адной з фірмаў. Ён запрыкмеціў дзяўчыну. У той вечар, калі Алена скончыла працаваць, яны сустрэліся і пагаварылі. Спачатку размаўлялі як дзве сяброўкі. Але ўжо на трэцюю сустрэчу Назар сказаў, што адчувае сябе мужчынам і ў яго ёсць дакладны план змяніць пол. А Алена неўзабаве зразумела, што любіць гэтага чалавека.

3 верасня Назар і Алена ажаніліся.

Назар Гулевіч нарадзіўся ў Маладзечне. У мінулым жыцці яго звалі Настай. Яшчэ ў школе ён зразумеў, што ідэнтыфікуе сябе з іншым полам.

Назар Гулевіч аказаўся ў маскоўскім СІЗА па абвінавачванні ў махлярстве. Мужчыну па дакументах і жанчыну па фізіялогіі спачатку накіравалі ў мужчынскі ізалятар. Нейкі час Назар правёў у бальніцы «Матроскай цішыні», а потым яго ўсё-ткі перавялі ў жаночы ізалятар, спаслаўшыся на тое, што ў першую чаргу ў разлік трэба браць фізіялогію.

Настасся Уткіна, Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829