Знайсці
15.10.2019 / 17:0619РусŁacБел

Названа жанчына з ідэальным тварам ФОТА 

Знешнасць амерыканскай супермадэлі палесцінскага паходжання Бэлы Хадзід прызналі ідэальнай. Пра гэта паведамляе The Sun.

Кіраўнік цэнтра касметычнай і пластычнай хірургіі ў Лондане доктар Джуліян Дэ Сільва суаднёс твар 23-гадовай Хадзід з правілам залатога сячэння. Аказалася, што яе прапорцыі на 94,35% блізкія да дасканаласці.

Акрамя Бэлы Хадзід, якая заняла першае месца ў рэйтынгу хірурга, былі пратэставаныя і іншыя знакамітасці. Так, на другое месца трапіла спявачка Беёнсэ, якая атрымала 92,44%, а трэцяй стала актрыса Эмбер Херд — 91,85%. За імі ідуць спявачка і актрыса Арыяна Грандэ (91,81), кантры-поп-выканаўца Тэйлар Свіфт (91,64) і супермадэль Кейт Мос (91,05).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера