Мы ўзгадалі асоб, якія сталі тварам беларускіх нулявых. Многія з іх ужо сышлі з вялікай сцэны, але некаторыя дагэтуль
застаюцца на слыху. Ніжэй — партрэты герояў, якія зрабілі з беларускіх нулявых сапраўдную эпоху. Фінальная частка праекта «Беларускія нулявыя» з Samsung Galaxy A50.
Эпоха, калі
свае героі сталі магчымымі
Вядоўцы ток-шоу, зоркі музычных каналаў, што не выключаліся днямі, спартыўныя героі, за матчамі і спаборніцтвамі якіх мы сачылі з такім непадробным напружаннем і чаканнем перамогі. Але мы згадалі не толькі іх: былі асобы, якія задавалі трэнды ў літаратуры, дызайне і мастацтве, якія будавалі новыя бізнэс-імперыі, рабілі адкрыцці ў медыцыне і станавіліся найлепшымі на розных арэнах і пляцоўках.
2001
2002
2003
2000  2001 2002  2003 2004  2005 2006  2007 2008  2009
У 2000-я нашымі зоркамі станавіліся тыя, хто трапляў на тэлебачанне. Гэта быў гарантаваны шлях да поспеху, папулярнасці і бясконцай любові аўдыторыі.
Аляксандр Глеб
НАЙЛЕПШЫ ФУТБАЛІСТ БЕЛАРУСІ 2002 — 2008. СЭКС-СІМВАЛ НУЛЯВЫХ І ЗОРНЫ МУЖ.
САМЫ ПАСПЯХОВЫ ФУТБАЛІСТ КРАІНЫ.
01
Глеб стаў першым беларусам, які згуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, і першым, хто яе выйграў. А ў Беларусі паўабаронца некалькі гадоў запар прызнаваўся футбалістам года.

Першай жонкай Глеба была салістка гурта «Топлес» Насця Касянкова. Цяпер спартовец у шлюбе з былой «Супермадэллю Беларусі» Святланай Губарэвіч. Што да футбольнай кар'еры, то з гэтага года Аляксандр гуляе за клуб «Іслач».


Наша футбольная надзея 2000-х. Першы прафесійны кантракт заключыў у 17 гадоў. У нулявыя выступаў за топавыя еўрапейскія клубы: нямецкі «Штутгарт», пасля — за англійскі «Арсенал» і іспанскую «Барселону». У іспанскім клубе ён атрымліваў каля 500 тысяч даляраў на месяц!
НАША ФУТБОЛЬНАЯ ЗОРКА
ФУТБОЛ
Максім Мірны
ПЕРАМОЖЦА АЛІМПІЯДЫ-2012 У ЛОНДАНЕ.
ПЕРШАЯ РАКЕТКА СВЕТУ (2003) У ПАРНЫМ РАЗРАДЗЕ.
БРЭНД-АМБАСАДАР ШМАТЛІКІХ КАМПАНІЙ.
РЭСТАРАТАР І БІЗНЭСОВЕЦ.

02
У нулявых ён вывеў нашу зборную ў сусветную групу Кубка Дэвіса (у пары з Ваўчковым), не раз станавіўся пераможцам турніраў АТР, Вялікага шлему ў парным разрадзе і міксце. На US Open у 2007-м яго напарніцай, дарэчы, была Вікторыя Азаранка. У 2003-м Мірны стаў першай ракеткай свету ў парным разрадзе.

А ў 2012-м тэнісіст нават выйграў алімпійскае золата — зноў разам з Азаранка. Летась тэнісіст скончыў прафесійную кар'еру.

Бацька ў яго быў валейбалістам, маці — плыўчыхай, таму не дзіўна, што сына аддалі ў спорт. У тэнісе ён з шасці гадоў. Першы Вялікі шлем ён заваяваў яшчэ ў 1998-м — тады на Уімблдоне ён выступаў у змешаным разрадзе разам з Серэнай Уільямс.
«ЗВЕР»
ТЭНІС
Чытай яшчэ

Беларускія нулявыя
Частка 1
Юлія Несцярэнка
ЧЭМПІЁНКА АЛІМПІЯДЫ-2004.
ЗАЙМАЕЦЦА ДАБРАЧЫННАСЦЮ І КАЛЕКЦЫЯНУЕ ФІГУРКІ КАТОЎ.

03
«Белая маланка» — празвалі яе тады (Несцярэнка разбурыла стэрэатып пра непераможнасць цёмнаскурых атлетак). Юлія атрымала званне заслужанага майстра спорту. Пазней на чэмпіянах свету і Еўропы яна выйгравала бронзу, але паўтарыць поспех Алімпіяды так і не ўдалося — на гульнях у Пекіне бягуння дайшла толькі да паўфіналу. Чэмпіёнка замужам за спрынтарам і сваім трэнерам Дзмітрыем Несцярэнкам. Два гады таму яна сышла з вялікага спорту ў трэнеры.
21 жніўня 2004 года брэсцкая лёгкаатлетка стала алімпійскай чэмпіёнкай. На гульнях у Афінах яна ўзяла золата ў безе на 100 метраў і ўстанавіла рэкорд краіны. Пра такое ніхто не мог і марыць.
«БЕЛАЯ МАЛАНКА»
ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА
Кацярына Карстэн
ВЫРАСЛА Ў ВЁСЦЫ, ДЗЕ КАЛОЛА ДРОВЫ.
УЖО АЛІМПІЙСКАЙ ЧЭМПІЁНКАЙ ПРЫЯЗДЖАЛА ДА БАЦЬКОЎ КАПАЦЬ БУЛЬБУ.

04
Хто ведае, як склалася б яе кар'ера, абяры яна ў дзяцінстве лёгкую атлетыку — тады патэнцыял высокай школьніцы ўбачылі адразу некалькі трэнераў.

Кар'еру Карстэн скончыла толькі сёлета, у 47 гадоў! Ужо 20 год яна жыве ў Германіі разам з мужам-бізнэсменам. Але цяпер, пасля заканчэння кар'еры, збіраецца вярнуцца на радзіму.

Зорная доўгажыхарка беларускага спорту, яна пачала займацца яшчэ ў СССР. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні.
«КАЦЯРЫНА ВЯЛІКАЯ»
ВЕСЛАВАННЕ
Руслан Салей
ІКОНА БЕЛАРУСКАГА ХАКЕЯ.
979 МАТЧАЎ У НХЛ, 220 АЧКОЎ,
ФІНАЛ КУБКА СТЭНЛІ.
НІЧОГА НЕ БАЯЎСЯ, ЗАСТУПАЎСЯ ЗА ЛЮДЗЕЙ.
05
Хакеіст загінуў разам з расійскай камандай «Лакаматыў» 7 верасня 2011 года — у авіякатастрофе пад Яраслаўлем. У Амерыцы ў яго засталіся жонка і трое дзяцей. Пасля смерці Салея нумар 24, пад якім ён гуляў у нацыянальнай зборнай, вывелі з абарачэння. А пазней яго імя прысвоілі Кубку Беларусі.
Салей быў капітанам зборнай і не раз прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Сярод замежных клубаў, дзе ён выступаў, — «Анахайм», «Флорыда», «Каларада». У 2003-м спартовец стаў фіналістам Кубка Стэнлі.
«РАСЦІ»
ХАКЕЙ
Андрэй Арамнаў
САМЫ ВЯДОМЫ ШТАНГІСТ КРАІНЫ.
З НЯДАЎНЯГА ЧАСУ — БЛОГЕР.
ГЕРОЙ СВЕЦКАЙ І КРЫМІНАЛЬНАЙ ХРОНІК.
З ТРЫУМФАМ ВЯРНУЎСЯ Ў ВЯЛІКІ СПОРТ У 2019-М.
06
Праўда, запомніўся спартовец не толькі рэкордамі. Яго затрымлівалі за п'янае кіраванне, пазбаўлялі правоў і саджалі пад хатні арышт, пасля чаго атлет прасіў прабачэння ў заўзятараў.

Арамнаў збіраўся завяршыць кар'еру праз траўмы, але летась вярнуўся ў спорт. На нядаўнім чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ён выграў срэбра і збіраецца ў наступным годзе на Алімпіяду ў Токіа.
Зорны час цяжкаатлета з Барысава прыпаў на 2008 год. На Алімпіядзе ў Пекіне ён не толькі прынёс Беларусі золата, але і ўстанавіў тры сусветныя рэкорды — у рыўку штангі (200 кг), штуршку (236 кг) і па суме рыўка і штуршка (436 кг).
«ВОЛАТ»
ЦЯЖКАЯ АТЛЕТЫКА
ВІДЭА
Арамнаў і 2000-ыя
ПРА ЗОРНЫ ЧАС, ТУСОЎКІ І МАБІЛЬНІКІ
Лявон Вольскі
НАРОДНЫ ПА ПРЫЗВАННІ.
ГЭТА ЁН ПРЫДУМАЎ «ТРЫ ЧАРАПАХІ» І «ПАВЕТРАНЫ ШАР».
І СЁННЯ ЛЁГКА ЗБІРАЕ АНШЛАГІ.

07
А пасля з'явіліся «чорныя спісы» музыкаў, куды трапіў і Вольскі, і канцэрты ў Мінску, як і ратацыя на радыё, сталі рэдкасцю.

«Як ні дзіўна, гэтая забарона распіярыла нас па ўсім свеце. Мы пачалі ездзіць па Стакгольмах і Берлінах, бо ўсім хацелася паглядзець на гэтых дзікіх звяроў, якіх забаранілі. А тут выходзяць звычайныя хлопцы і граюць звычайны рок», — расказваў Вольскі ў адным з інтэрв'ю.
Ён падарыў нам N.R.M. і «Крамбамбулю». Першых чакалі з гастролямі ў Польшчы, другіх — на карпаратывах у Беларусі. Менавіта ў нулявыя ўпершыню прагучалі «Тры чарапахі», «Лёгкія-лёгкія», «Абсэнт» і «Госці», якія мы напяваем і сёння.
«РОК-КАРОЛЬ»
МУЗЫКА
Чытай яшчэ

Беларускія нулявыя
Частка 2
J:МОРС
АЎТАР БЕЗЛІЧЫ ХІТОЎ.
ПЕСНЮ «НЕ ПАМІРАЙ» ПІСАЎ ГОД,
«ЖЫВІ» — ТРЫ ХВІЛІНЫ.
РАЗБІВАЎ МАБІЛЬНІКІ АБ СЦЯНУ.
АДНОЙЧЫ АД ЗЛОСЦІ ПЕРАКУЛІЎ ХАЛАДЗІЛЬНІК.

08
Самая загадкавая — пра віславухую прынцэсу, якая са свайго акенца глядзіць на крыжыкі. Як расказваў Уладзімір Пугач, яго сябра-суаўтар прысвяціў гэтыя радкі канкрэтнай дзяўчыне, якая жыла ў Мінску насупраць вайсковых могілак.

Самыя вядомыя хіты — «Прынцэса», «Маё сонца», «Не памірай» — былі напісаны акурат у нулявыя. А ў 2007 годзе гурт выпусціў альбом «Адлегласць», які цалкам складаўся з беларускамоўных песень.


Адзін з самых заўважных рок-гуртоў беларускай сцэны. Пачыналі яго Уладзімір Пугач і Арцём Лядоўскі, крыху пазней далучыўся Раман Арлоў. J:МОРС прызнавалі гуртом года на прэміі «Рок-каранацыя», над тэкстамі іх песень думала ўся краіна.
«МОРС»
МУЗЫКА
Б'янка
СПЯВАЛА Ў ХОРЫ І ХАДЗІЛА НА ГУРТОК НАРОДНЫХ ТАНЦАЎ.
А ПАСЛЯ ПРЫЙШОЎ РЭПЕР СЯРОГА — І ПАНЕСЛАСЯ: «БЫЛІ ТАНЦЫ», «ПРА ЛЕТА»...

09
Пазнавальнасць ёй прынесла песня «Лебядзіная», якая стала саўндтрэкам да баевіка «Бой з ценем». А потым чарты ўзарваў хіт «Былі танцы», і Б'янка стала гучаць на кожнай дыскатэцы.

Ну і панеслася: прэміі MTV, 7 альбомаў, кліпы з гарачымі танцамі… Абяры яна «Еўрабачанне», кар'ера, пэўна, была б не такой яркай.


Яна Ліпніцкая родам з Мінска. Калісьці выступала з аркестрам Фінберга і магла паехаць ад Беларусі на «Еўрабачанне», але замест гэтага абрала супрацоўніцтва з рэперам Сярогам.
«КАРАЛЕВА НАРОДНАГА АР-Н-БІ»
МУЗЫКА
Люцыя Лушчык


КАЛІСЬЦІ МЫ ВЕДАЛІ ЯЕ ЯК БЛАНДЗІНКУ
ЛЮСЮ ЛУШЧЫК — ВІДЖЭЯ ПЕРШАГА МУЗЫЧНАГА.
СЁННЯ ГЭТА ЯРКАЯ БРУНЕТКА
ЛЮЦЫЯ ГЕРАШЧАНКА — ТВАР АНТ.

10
На конкурсе «Тэлевяршыня» ў 2008-м ёй дастаўся прыз глядацкіх сімпатый. Імідж дзяўчыны цалкам адпавядаў духу нулявых: бландзінка з грыўкай, у кароткіх шортах і з дэкальтэ. «Чым глыбейшае, тым вышэйшыя рэйтынгі», — каментавала свой вобраз сама вядучая.

Пазней Люцыя змяніла і стыль (цяпер гэта брунетка ў элегантных сукенках), і прозвішча (выйшла замуж за бізнэсмэна Андрэя Герашчанку). Акрамя тэлебачання, Люцыя спрабуе сябе ў акцёрстве — у асноўным гэта ролі ў серыялах.
У 2000-я яна была папулярным віджэем на Першым музычным канале і тэлявядучай на АНТ (дзе, дарэчы, яна сёння вядзе «Нашу раніцу»). Калі б мы абіралі галоўную беларускую тэледзіву 2000-х, то гэта б была несумненна яна.
«ТЭЛЕДЗІВА 2000-Х»
МУЗЫКА
Каця Пытлева
ВЯДОЎЦА ПАПУЛЯРНАЙ ПРАГРАМЫ ТБ 2000-Х «5×5».
СПЯВАЧКА, АЎТАРКА ТЭКСТАЎ І МУЗЫКІ.
ЛЮБІЦЬ КАТАЦЦА НА РОВАРЫ.

11
Мы бачылі яе вядучай на БТ, СТБ, Першым музычным канале, чулі па радыё. Пытлева была вакалісткай і аўтаркай песень рок-гурта «Клёндайк».

Сёння яна запісвае каверы і працягвае займацца журналістыкай — здымае праграмы для партала Tut.by і працуе ў эфіры на некалькіх радыёстанцыях.


Працаваць на тэлебачанні яна пачала ў 14 гадоў. Рэжысёрка моладзевага ток-шоу «5х5» тады тэлефанавала па мінскіх школах, каб знайсці актыўных падлеткаў, якія маглі б стаць карэспандэнтамі, і дырэктарка адной з іх прапанавала школьніцу Кацю.
«ГОЛАС ЭФІРАЎ 2000-Х»
МУЗЫКА
Ларыса Грыбалёва
ЯЕ ПРАГРАМУ «УСЁ НАРМАЛЬНА, МАМА!»
ВЕДАЛА ЎСЯ КРАІНА.
ПРАЦАВАЛА Ў АРКЕСТРЫ ФІНБЕРГА.
МАРЫЛА БЫЦЬ НАСТАЎНІЦАЙ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ І НАВАТ АТРЫМАЛА ПЕДАГАГІЧНУЮ АДУКАЦЫЮ.

12
Паспрабавала сябе Грыбалёва і ў ролі спявачкі: выпусціла музычны альбом «Што-небудзь» і нават запісала некалькі кліпаў (іх рэжысёрам быў вядучы Ягор Хрусталёў). А таксама заснавала прэмію «50 паспяховых людзей Мінска», якая паспрабавала прадставіць беларусам гарадскую эліту новага тысячагоддзя.

Сёння Ларыса, акрамя канцэртаў, займаецца дабрачыннасцю і бізнэсам — мае сваё святочнае агенцтва.
Нулявыя сталі зорным часам для Ларысы Грыбалёвай. Яна была вядучай многіх тэлепраграм: «Усё нармальна, мама», «Ранішняя пошта», «Добрай раніцы, Беларусь». Тады ў эфір выходзіла таксама перадача «У ложку з Ларысай Грыбалёвай», дзе артыстка вяла начныя размовы з селебрыці.
ТВАР ТБ 2000-Х
ТЭЛЕБАЧАННЕ
Дзмітрый Калдун
ДАЎ НАДЗЕЮ НА ПЕРАМОГУ Ў «ЕЎРАБАЧАННІ».
У ДЗЯЦІНСТВЕ САРОМЕЎСЯ СПЯВАЦЬ ПРАЗ АСУДЖЭННЕ БАБУЛІ: МАЎЛЯЎ, САПРАЎДНЫ МУЖЧЫНА ПАВІНЕН ПРАЦАВАЦЬ НА ЗАВОДЗЕ.

13
У 2007-м ён прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», дзе заняў 6-е месца — найлепшы вынік нашай краіны за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе. Прадзюсіраваў спевака тады Філіп Кіркораў. Пасля, праўда, скардзіўся, што Белтэлерадыёкампанія яму за падрыхтоўку артыста недаплаціла.

Калдун удзельнічаў у розных тэлешоу з зоркамі, атрымаў расійскую прэмію «Залаты грамафон». «Мінск — радзіма, а Масква — рабочая пляцоўка», — казаў ён у адным з інтэрв'ю.
Папулярным спявак стаў пасля перамогі ў тэлепраекце «Фабрыка зорак». Хоць гэта шоу было не першым, дзе ён удзельнічаў: да таго Дзмітрый паспеў засвяціцца ў «Народным артысце», але ў вобразе бландына гледачам запомніўся не асабліва.
ПОП-ЗОРКА 2000-Х
МУЗЫКА
Чытай яшчэ

Беларускія нулявыя
Частка 3
Ксенія Сітнік
ПАЧАЛА КАР'ЕРУ НА ТБ У 12 ГОД.
ІНСТАГРАМ-БЛОГЕРКА. ПІША.
ЗАЙМАЕЦЦА ХАТХА-ЁГАЙ.
14
За прызавое месца дзяўчынцы з Мазыра дзяржава тады падарыла двухпакаёвую кватэру ў Мінску, а маму Святлану Стацэнку, якая рыхтавала дачку да «Еўрабачання», запрасілі ўзначаліць Нацыянальны цэнтр музычных мастацтваў імя Мулявіна.

Праз колькі год Ксюша выпусціла альбом «Рэспубліка Ксенія», а потым знікла са сцэны. Цяпер дзяўчыне 23 гады. Музычную кар'еру яна працягваць не стала — адвучылася ва ўніверсітэце ў Празе, працуе фэшн-журналісткай. У Чэхіі дзяўчына адкрыла таксама сваю вясельную студыю.
Калі Ксюша паехала на дзіцячае «Еўрабачанне», ёй было 10 гадоў. Такой мы яе і запомнілі — у ружовай пышнай спадніцы, з двума хвосцікамі і звонкім «о-а-о». Яна стала першай з беларусаў, хто перамог на гэтым конкурсе.
«О-А-О! О-А-О!»
МУЗЫКА
Алесь Мухін
ГОЛАС І РОЗУМ ЭЛІТАРНАГА ТЭЛЕКЛУБА.
МАЕ ДЗВЕ «КРЫШТАЛЬНЫЯ САВЫ».
У МАЛАДОСЦІ ЯМУ ЎСЕ ПРАРОЧЫЛІ КАР'ЕРУ ПАЛІТЫКА.
КАЛІСЬЦІ ПРАДАВАЎ КАБАЧКІ НА КАМАРОЎЦЫ.
15
Мухін вядомы і як бізнэсмэн. Ён кіраваў парфюмернай кампаніяй, беларускім філіялам «Еўрасеткі», а потым — кампаніяй «Караван», якая пастаўляе гарбату і каву.

Алесь Мухін дагэтуль гуляе ў элітарным клубе «Што? Дзе? Калі?», вядзе ў Беларусі карпаратыўныя турніры.


Самы вядомы беларускі знаток і капітан каманды ў клубе «Што? Дзе? Калі?». У 2004-м Мухін атрымаў сваю першую «Крыштальную саву». А праз пяць гадоў стаў вядучым беларускага тэлеклуба.
СВЕЦКІ ІНТЭЛЕКТУАЛ 2000-Х
БІЗНЭС
ВІДЭА
Мухін і 2000-ыя
ПРА БІЗНЭС І «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?»
Вадзім Галыгін
ВЫВУЧАЎ БАЯВОЕ САМБА.
ЛЮБІЦЬ ФУТБОЛ. ФАНАТ БАТЭ.
ХОДЗІЦЬ З ДЗЕЦЬМІ НА КАНЦЭРТЫ МАКСА КАРЖА.

16
Пасля, як і многія кэвэзэшнікі, Галыгін выступаў у Comedy Club на ТНТ з жартамі на мяжы фолу — адметнасць гумару нулявых. Ён быў адным з аўтараў праграмы «Наша Belarussia», якую круцілі на ТБ. «Мы не трубім на кожным рагу, што мы самыя лепшыя. Не трубім, бо нашы трубы ціхенька пампуюць нафту і газ», — гучала на застаўцы.

Сёлета шоўмэн і аўтар кліпа «8 сакавіка» стаў намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі ММА.
Выпускнік Ваеннай акадэміі быў зоркай КВЗ. У складзе каманды БДУ ён стаў чэмпіёнам Вышэйшай лігі 2001 года. Вы ж памятаеце гэтыя мініяцюры — пра дзеда Піхто, бубніста ў трэцім пакаленні («яшчэ мой дзед калі граў, уся вёска збіралася — і ў лес») і Аляксандра Лукашэнку («дарагія жэншчыны і мужчыншчыны»).
САМЫ ВЯСЁЛЫ БЕЛАРУС 2000-Х
ГУМАР
Іван Айплатаў
СТВАРАЛЬНІК КУЛЬТАВАГА МЯДЗВЕДЗЯ — СУМКІ, ЯКАЯ СТАЛА АРТ-АБ'ЕКТАМ.
МАРЫЦЬ ПЕРАДАЦЬ ДЗЕЦЯМ СВАЮ СПРАВУ.
НОСІЦЬ СВАЮ МУЗУ ПАД МЫШКАЙ (З САБОЙ).
17
А ў 2009-м прыдумаў легендарнага мядзведзіка — сумку, баксёрскую пальчатку і арт-аб'ект адначасова. Нядаўна правы на гэты аксесуар выкупілі англічане.

У апошнія гады Айплатаў быў крэатыўным дырэктарам фабрыкі «Элема» і адкрыў разам з дызайнерам сумак Паўлам Панаскіным сваю краму. Разам з Іванам над брэндам працуе яго дачка.
Самы вядомы беларускі дызайнер быў бунтаром у свеце моды. Свайго тыдня моды ў Мінску яшчэ не было, таму новыя калекцыі Іван Айплатаў прэзентаваў у Маскве. Ён ствараў касцюмы для «Ляпіса Трубяцкога», «Лепрыконсаў», «Мантаны» і Сяргея Зверава.
СТВАРАЛЬНІК ТРЭНДАЎ
МОДА 2000-Х
ВІДЭА
Айплатаў і 2000-ыя
ПРА ПЕРШЫ ГЛЯНЕЦ, ТУСОЎКІ І МОДУ БЕЛАРУСАЎ
Вадзім Пракоп'еў
ПРЫХІЛЬНІК ДРЭС-КОДУ І ДОБРЫХ МАНЕР.
ЛІЧЫЦЬ, ШТО АНГЛІЙСКАЯ МОВА ПАВІННА СТАЦЬ ТРЭЦЯЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ.

18
Нулявыя рэстаратар успамінае як эпоху «стрыманага аптымізму»:

«Мінчане сядзелі ў нешматлікіх кафэ, чакалі, калі ў нас будзе, як у Расіі: свабода ў бізнэсе, шмат дурных нафтавых грошай, раскоша як нацыянальная ідэя. Здавалася, што мы самыя адсталыя. Здавалася, што ўсе вакол прасунуліся, а мы адны ў «саўку». Трэба адзначыць, што ў тых, хто «адставаў», былі некаторыя густоўныя перавагі. Гэта цяпер у Мінску на кожным рагу караоке і кальян, а тады я думаў, што мы аднойчы станем элегантнай еўрапейскай правінцыяй».
Самы вядомы мінскі рэстаратар. У яго News Café і Grand Café хацела павячэраць ўся заможная публіка. Столікі там замаўлялі і селебрыці, і чыноўнікі. Уладальнік элітных рэстаранаў і сам выглядаў адпаведна — заўсёды ў касцюме з іголачкі, з ацэньваючым позіркам і рэзкім слоўцам напагатове.
ЛЕГЕНДАРНЫ РЭСТАРАТАР
БІЗНЭС
Макс Старцаў
УКЛАДВАЎСЯ Ў БІЗНЭС НЕ ГРАШЫМА,
А МАЗГАМІ.
ЛІЧЫЦЬ, ШТО НАСАМРЭЧ НЕ ЎМЕЕ ЗАРАБЛЯЦЬ.
КАЛІ НЕ Ў СТАСУНКАХ, ХОДЗІЦЬ УВЕСЬ ЧАС НА СПАТКАННІ.
19
«Рэактар» быў адным з любімых месцаў старшакласнікаў і студэнтаў нулявых — альтэрнатыў яму не было. Варушыць мінскія тусоўкі Старцаў працягне і ў 2010-х, калі новым месцам прыцягнення моладзі стане яго клуб Re:Public. А яго сын Макс адкрые бары «Хуліган» і «4-4-2».
Дырэктар канцэртнага агенцтва «Канцэпт-стыль» і культавага мінскага клуба «Рэактар» задаваў рытм культурнаму жыццю сталіцы. Ён прывозіў сюды гурты In Flames, Lacrimosa, «Бумбокс», Noize MC.
ТУСОЎШЧЫК
БІЗНЭС
Алег Румо
ЧАЛАВЕК, ЯКІ ДАЎ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ ТЫСЯЧАМ БЕЛАРУСАЎ.
ПАСТАВІЎ НА ПАТОК БЯСПЛАТНЫЯ АПЕРАЦЫІ,
ЯКІЯ ЗА МЯЖОЙ КАШТУЮЦЬ ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ ДАЛЯРАЎ.

20
Сёння Румо ўзначальвае РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак. У тым ліку дзякуючы яму ў гэту галіну медыцыны ўдалося прыцягнуць грошы, а Беларусь увайшла ў дзясятку краін па органным донарстве. Выбітнага хірурга не раз клікалі на працу за мяжу — напрыклад, у Пакістан за 15 тысяч даляраў у месяц.
З яго імем звязана развіццё беларускай транспланталогіі. Алег Румо з сям'і медыкаў. Пасля вучобы ў медуніверсітэце стажыраваўся ў Германіі, а ў 2008-м першым у нашай краіне зрабіў перасадку печані — брыгада дактароў пад яго кіраўніцтвам аперыравала 12 гадзін.
САМЫ ВЯДОМЫ ХІРУРГ БЕЛАРУСІ
ТРАНСПЛАНТАЛОІЯ
Юрый Зісер