Знайсці
14.04.2020 / 13:32РусŁacБел

Памёр акцёр Музычнага тэатра Аляксей Кузьмін

На сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з'явілася паведамленне, што 13 красавіка пайшоў з жыцця заслужаны артыст Расіі Аляксей Кузьмін. 

Аляксей Аляксеевіч нарадзіўся 2 верасня 1941 года ў Расіі (Кіраўская вобласць), з 1984 года служыў Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру.

Пасля заканчэння ў 1967 годзе Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага Аляксей Кузьмін прыйшоў у трупу Валгаградскага тэатра музычнай камедыі.

Акрамя працы ў тэатры Аляксей Кузьмін выкладаў у Валгаградскім вучылішчы мастацтваў майстэрства акцёра і сцэнічны рух, а на мясцовым тэлебачанні вёў перадачу пра Вялікую Айчынную вайну і музычныя праграмы. Акрамя гэтага, артыст зняўся ў некалькіх фільмах Валгаградскага тэлебачання.

У 1970 годзе артыст граў у Маскоўскім тэатры аперэты ў спектаклі «Сільва». 

Да трупы Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі артыст далучыўся ў 1984 годзе. Сярод роляў, выкананых на сцэне тэатра: Дзядзька Саша («Нябесны ціхаход»), Дон Атава («Дон Жуан у Севільі»), Філіп Ла-Турэта («Баядэра»), Князь Леапольд Валерсхейм («Каралева Чардаш» І. Кальмана), Князь Баргезэ («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Барон Зэта, Негуш («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Рэнар («Прынцэса цырка» І. Кальмана), Папакода, сенатар Дэляква, Герцаг Урбіна («Ноч у Венецыі» І. Штрауса), Аляксандр («Бяда ад далікатнага сэрца» А. Шарамецьева), Эдрыен («Міліянерка» Я. Глебава), Стэфенсен («Пэпі» В. Дашкевіча), Георг Стан («Вольны вецер» І. Дунаеўскага, пастаноўка 1986 года), Зупан («Марыца» І. Кальмана), Док («Вестсайдская гісторыя» на музыку Л. Бернстайна), Граф Румянцаў («Юнона» і «Авось» А. Рыбнікава), Тата Карла («Бураціна.by» А. Рыбнікава) і шматлікіх іншыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031