Знайсці
12.05.2021 / 13:17РусŁacБел

Спявачка Дуа Ліпа на ўручэнні Brit Awards заклікала павысіць заробкі медсёстрам — і сарвала авацыі

Музычная прэмія Brit Awards 2021 прайшла 11 мая. Брытанская спявачка косаўскага паходжання Дуа Ліпа ўзяла дзве галоўныя ўзнагароды ў намінацыях «Найлепшы альбом» (Future Nostalgia) і «Найлепшая артыстка».

Урачыстую прамову спявачка прысвяціла брытанскай медсястры Элізабэт Аніонву, якая зрабіла «бліскучую кар'еру медсястры, змагаючыся з расавай несправядлівасцю» і «баронячы простых рабочых».

«Розніца паміж праявай падзякі і павагай да простых рабочых каласальная, — сказала спявачка, — мы павінны не проста пляскаць у ладкі. Надышла пара плаціць за іх працу. Мы павінны даць [прэм'еру] Борысу Джонсану зразумець, што я і ўсе тут прысутныя падтрымліваем павышэнне заработнай платы для медсясцёр і супрацоўнікаў Нацыянальнай службы аховы здароўя», — сказала яна. Заклік Дуа Ліпы ў зале сустрэлі грандыёзнымі авацыямі.

Перад падвойным трыумфам спявачка выканала мікс з хітоў з апошняга альбома пад акампанемент струннага квартэта, піша РБК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера