Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара
Паста карбанара — адна з самых папулярных страў італьянскай кухні. Гатуецца проста, а вынік атрымліваецца цудоўны — духмяныя спагеці ў далікатным соусе.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
400 г спагеці
6 сталовых лыжак алею
2 зубочкі часнаку
300 г вяндліны
4 яечныя жаўткі
100 г пармезану або іншага добрага сыру
200 мл соусных вяршкоў
соль, молаты чорны перац на смак
- Зварыць спагеці згодна з інструкцыяй
- У патэльні разагрэць алей. Расціснуць часнок і дадаць у патэльню.
- Дробна парэзаць вяндліну, дадаць да часнаку і смажыць на працягу 5 хвілін.
- Нацерці сыр. Узбіць жаўткі з вяршкамі, пасаліць.
- Спагеці перакласці ў сатэйнік, дадаць часнок, вяндліну, узбітыя жаўткі і сыр. Трымаць на агні 3 хвіліны.
- Пасыпаць молатым перцам і ўпрыгожыць зелянінай.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера