Знайсці
12.08.2021 / 13:00РусŁacБел

У верталёце, які ўпаў у возера на Камчатцы, быў беларус. Ён расказаў цудоўную гісторыю выратавання

Верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне на Камчатцы. Борт з 16 пасажырамі і членамі экіпажа ўпаў у Курыльскае возера глыбінёй 100 метраў. Палова пасажыраў выжыла. Людзей выратавалі, але двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. 

Адным з пасажыраў быў эканамічны аглядальнік тэлеканала «Расія-24» беларус Мікалай Каржанеўскі. Ён расказаў журналістам, як удалося выратавацца. 

Мікалай кажа, што заўважыў, што верталёт пастаянна зніжаўся. Аднак толькі ў апошні момант ён убачыў за акном ваду — літаральна за тры метры ад сябе.

Пасля ўдару мужчына расшпіліў рэмень бяспекі, набраў паветра і нырнуў праз задні грузавы адсек.

«Вада была вельмі халоднай. Самае цудоўнае — як нас адшукалі ратавальнікі з найбліжэйшай базы. Літаральна за 3-4 хвіліны прыйшлі катэры, знайшлі нас, хаця ўсё было ў жахлівым тумане», — кажа журналіст.

Ён падкрэсліў, што выратавальнікі дзейнічалі вельмі прафесійна. Яны глушылі маторы і слухалі крыкі людзей, каб зразумець, куды плыць.

«Гэта самая цудоўная частка гэтай гісторыі», — падкрэсліў Каржанеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930