Знайсці
14.12.2021 / 14:20РусŁacБел

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Прысуд быў вынесены сёння ў Гомельскім СІЗА.

Сяргея Ціханоўскага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яму прызначылі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прысудзілі да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча прысудзілі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Мікалая Статкевіча прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і прызначылі 14 гадоў пазбаўлення з волі.

***

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым пачаўся амаль паўгода таму, 24 чэрвеня 2021 года, і праходзіў у закрытым рэжыме. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не было вядома, як не было вядома і пра выстаўленыя артыкулы.

Прычым усе асуджаныя былі затрыманыя ў маі-чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

«Рэжыму не ўдалося раздзяліць людзей». Ціханоўская ў каментары «Нашай Ніве» пра прысуд мужу

Дар’я Лосік пра прысуд мужу: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца» 

«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра прыгавор мужу

Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930