«Гэтакі калектыўны прэзідэнт». Улады распавялі, каго хочуць уключаць у склад Усебеларускага народнага схода
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка распавёў аб папраўках у Канстытуцыю, якія прапануе ўлада. У прыватнасці аб Усебеларускім народным сходзе.
Прэзідыум Усебеларускага народнага схода 2021 года. Скрыншот з тэлетрансляцыі.
«Само жыццё падышло да таго, каб надаць канстытуцыйны статус гэтаму найвышэйшаму органу народаўладдзя. Гэта найвышэйшы прадстаўнічы орган сёння становіцца», — адзначыў ён у эфіры АНТ.
У склад Усебеларускага народнага схода зможа ўваходзіць да 1200 чалавек.
«Мяркуецца, што на ВНС будуць абірацца кіраўнікі і суддзі Вярхоўнага суда, члены Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэтакі калектыўны прэзідэнт, які надзяляецца досыць шырокімі паўнамоцтвамі.
Рашэнні УНС будуць з'яўляцца абавязковымі для службовых асоб і дзяржаўных органаў», — падкрэсліў Сяргеенка.
Ён дадаў, што каля 60% выбаршчыкаў гатовыя ісці на рэферэндум.
Чытайце па тэме:
Лукашэнку нават пасля адстаўкі не змогуць судзіць? Паглядзелі праект новай Канстытуцыі
Права Лукашэнкі і вузкага кола прызначаных ім людзей вызначаць, хто стане наступным Лукашэнкам, зараз будзе замацаванае канстытуцыйна





