Знайсці
03.01.2022 / 15:36РусŁacБел

У Польшчы ў навагоднюю ноч забілі ўкраінца. Падазраваным стаў беларус

Што здарылася? Цела мужчыны з траўмай галавы знайшлі мінакі на адной з вуліц горада Седльцэ раніцай 1 студзеня. Высветлілася, што напярэдадні сваёй гібелі 47-гадовы ўкраінец святкаваў Новы год з сябрамі. Па падазрэнні ў забойстве затрымалі некалькіх удзельнікаў застолля. Сярод іх былі грамадзяне Украіны, Беларусі і Інданезіі. З-за моцнага алкагольнага ап'янення яны не змаглі даць паказанні.

Як распавяла Zerkalo.io прэс-сакратарка акруговай пракуратуры Крысціна Галомбек, асноўным падазраваным ва ўчыненні злачынства стаў грамадзянін Беларусі.

Фота: Pixabay.com

Паводле інфармацыі прэс-сакратаркі пракуратуры, затрыманням і допытам па справе аб забойстве былі падвергнутыя 11 чалавек — пераважна замежнікі, якія здымалі жыллё ў доме на вуліцы ксяндза Бжускі. Непадалёк ад гэтага месца і было знойдзенае цела ўкраінца. У выніку падазраванымі сталі два чалавекі.

Асноўным падазраваным у забойстве стаў грамадзянін Беларусі, які не прызнае сваю віну. Яго паказанні па справе і прадстаўлены ім ход падзей у той вечар разыходзяцца з тым, што паведамілі іншыя ўдзельнікі вечарынкі, распавяла Крысціна Галомбек. У дапамаганні ў здзяйсненні злачынства падазраецца грамадзянін Украіны, які, па версіі пракуратуры, дапамагаў вынесці цела забітага з дому на вуліцу, а таксама дапамагаў пазбавіцца ад слядоў злачынства. Украінец ўжо прызнаў сваю віну. У абодвух выпадках пракуратура просіць суд аб часовым арышце падазраваных тэрмінам на тры месяцы.

Сёння суд польскага горада Седльцэ павінен выдаць пастанову аб часовым арышце падазраваных у забойстве грамадзяніна Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031