Знайсці
03.01.2022 / 19:37РусŁacБел

Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў

21 снежня па прапанове шэрагу палітыкаў, а таксама сем'яў палітвязняў Святлана Ціханоўская накіравала ліст выканаўчаму дырэктару Google з просьбай звярнуць увагу на сістэматычнае злоўжыванне сілавымі структурамі сэрвісам YouTube. Яна прывяла прыклад больш за 40 рэкламных аб'яў, у якіх можна бачыць допыт палітвязняў і прызнання на камеру, у тым ліку Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава і іншых.

Скрыншот «пакаяннага» відэа

Святлана Ціханоўская ў сваім лісце звярнула ўвагу, што прымусовыя паказанні і прызнанні ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў кваліфікуюцца як катаванне. Яна заклікала прыняць меры для таго, каб спыніць дэманстрацыю падобных ролікаў.

Ціханоўскай адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа. Ён паведаміў, што ўсе названыя рэкламныя аб'явы былі выдаленыя, а акаўнты, якія іх размяшчалі, не змогуць надалей размяшчаць прапагандысцкую рэкламу.

Таксама ён прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай офіса Ціханоўскай і камандай Google, каб абмеркаваць, як прадухіляць падобныя сітуацыі ў будучыні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031