Знайсці
10.01.2022 / 18:05РусŁacБел

Беларускі шоўмен Зміцер Кахно на два дні паляцеў у Казахстан «у звычайную паездку». А там пачалося самае пекла

Зміцер Кахно ‒ вядомы беларускі шоўмен. Пасля выбараў 2020 года ён быў вымушаны пераехаць у Расію, дзе працягнуў сваю кар’еру. 5 студзеня 2022 года ён адправіўся ў Казахстан. Некаторымі падрабязнасцямі паездкі Зміцер падзяліўся ў Instagram. «Такога падарожжа я дакладна не планаваў», ‒ напісаў ён.

Падрабязнасцяў небяспечнай паездкі Зміцер апублікаваў няшмат. Ён напісаў, што паехаў у Алматы — «горад прыгожых гор і бурных рэк» — 5 студзеня. «Ніколі не ведаеш, чым можа скончыцца звычайная паездка на два дні», ‒ напісаў Зміцер.

«А прылятаеш вось сюды», ‒ падпісаў ён сэлфі, зробленае па прылёце на фоне вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў.

Зміцер апублікаваў відэа стрэлаў у цэнтры Алматы, напісаў, што такога ён ніколі не чуў. З мэтаў бяспекі ён пераехаў з гатэля да сяброў.

Эвакуявалі Змітра з Казахстану на расійскім ІЛ-76. Як бачна на фота, умовы пералёту былі незвычайнымі, даволі суворымі. Шоўмэн падзякаваў тым, хто прымаў удзел у эвакуацыі.

Ён паабяцаў пазней расказаць падрабязнасці паездкі.

Тэлевядучыя Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі былі затрыманыя 2 верасня 2020. На наступны дзень былі асуджаныя на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Яны меліся выйсці вечарам 10 верасня, але адседзелі ў ізалятары на Акрэсціна амаль на 2 дні больш.

Абодва зʼехалі з краіны. Дзмітрый Кахно ‒ у Расею, Дзяніс Дудзінскі зараз у Кіеве.

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930