Знайсці
07.02.2022 / 17:41РусŁacБел

Як каранавірус уплывае на зубы? Расказваюць медыкі

Доктар медыцынскіх навук тлумачыць, як стаматолагі могуць заўважыць кавід і ці адбіваецца інфекцыя на здароўі зубоў.

Кавід можа выклікаць абвастрэнне хранічных захворванняў, якія маюцца ў пацыента, кажа прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Юлія Дзянісава.

«Яшчэ адна асаблівасць — першыя сімптомы каранавіруснай інфекцыі могуць праяўляцца ў роце. І стаматолагі могуць быць першымі спецыялістамі, хто выяўляе інфекцыю. Сімптомы — гэта змены ў слізістай, розныя ўтварэнні, болькі, налёт на языку, грыбковае паражэнне і многія іншыя», — распавяла доктар падчас прэс-канферэнцыі.

Яна нагадала, што падчас хваробы нельга забываць пра рэгулярную гігіену поласці рота — раз на 12 гадзін чысціць зубы і язык (для яго ёсць спецыяльныя сродкі — скрабкі, шчоткі).

Па словах Дзянісавай, калі чалавек хварэе на кавід ці перанёс яго, гэта не з’яўляецца супрацьпаказаннем да стаматалагічных маніпуляцый. 

«Цяпер магчыма кансультавацца анлайн, многія паліклінікі маюць такую паслугу. Але гэта не моцна развіта — часцей хочуць людзі вочна атрымаць кансультацыю». 

Чытайце таксама:

«Давялося прызвычаіцца да інтравертнага ладу жыцця». Беларуска пра тое, як жыве без прышчэпкі ў краіне з абавязковым «кавідным пашпартам»

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

«Яны досыць простыя». Міністр аховы здароўя анансаваў кавідныя абмежаванні да рэферэндуму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031