Знайсці
17.02.2022 / 14:26РусŁacБел

«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны

Незадоўга да 16 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў кароткае відэа. У ім ён выказаў намер абвясціць 16 лютага, меркаваны дзень расійскага нападу на Украіну, днём яднання краіны, і распавёў, што нікуды не з’язджае. Разам з Зяленскім у роліку з'явілася яго жонка Алена.

Алена Зяленская. Усе фота: olenazelenska_official / Instagram

Зяленская стала першай лэдзі Украіны ў 2019 годзе. Алена вучылася са сваім будучым мужам у паралельных класах школы, але на той час яны былі проста сябрамі.

Будучыя муж і жонка пачалі кантактаваць бліжэй, калі Алена вучылася на будаўнічым факультэце Крыварожскага нацыянальнага ўніверсітэта. 6 верасня 2003 года, праз 8 гадоў адносін, пара нарэшце заключыла шлюб. Цяпер яны гадуюць дваіх дзяцей — 16-гадовую Аляксандру і 8-гадовага Кірыла.

Нядоўгі час Алена працавала архітэктарам, але пазней пераключылася на працу сцэнарысткі ў Студыі «Квартал-95». Яна таксама была адной з аўтарак сцэнара культавага серыяла «Слуга народа», які і падштурхнуў Уладзіміра Зяленскага пачаць палітычную кар’еру.

Алена Зяленская ўваходзіць у топ самых уплывовых жанчын Украіны па версіі часопіса «Фокус» (2-е месца). Некаторыя сцвярджаюць, што Алена не вартая такой увагі, бо часта знаходзіцца ў цяні свайго мужа. Яе абвінавачваюць у тым, што яна нібыта рэдка дае інтэрв’ю — але яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі мужа Зяленская паведаміла, што будзе заставацца ў баку ад увагі медыя.

Першая лэдзі Украіны рэдка нешта раіць свайму мужу. Сярод рэкамендацый, якія яна яму дала, — пазбягаць гутарак з журналістамі, калі гэта толькі магчыма.

Зяленская і сама датрымліваецца гэтай пазіцыі. Адно са сваіх нешматлікіх інтэрв’ю яна дала выданню Diplomatic Courier, у размове з якім падкрэсліла важнасць роўнасці жанчын і пашырэння іх магчымасцяў. Алена таксама ўхваліла працу свайго мужа, які падпісаў дэкрэт з мэтай перадухіляць і выкараняць хатні гвалт і гвалт, заснаваны на палавой прыналежнасці чалавека. Сярод іншых тэмаў размовы быў кавід (Алена хварэла на яго і ляжала ў шпіталі з ускладненнямі) і нават гардэроб першай лэдзі.

А вось пытанне адносін з Расіяй і магчымай вайны ўкраінка не ўздымала да апошняга часу ні ў інтэрв’ю, ні ў сваіх сацсетках. Яно ўзнікла толькі ў кароткім відэа, апублікаваным увечары 14 лютага, напярэдадні меркаваных дат расійскага ўварвання ва Украіну. Пры канцы таго роліка разам са сваім мужам Алена сказала: «Мы разам. Мы дома. Мы ва Украіне».

Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»

«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера