Знайсці
07.03.2022 / 17:00РусŁacБел

У Расіі спрабуюць высветліць, ці хочуць рускія вайны. І выглядае, што хочуць 

Расійскі актывіст Аляксей Міняйла запусціў праект «Ці хочуць рускія вайны», які робіць спробу ацаніць рэальнае стаўленне расіян да вайны ва Украіне — з дапамогай тэлефонных апытанняў і даследавання сацсетак

Даследаванне прыйшло да высновы, што вайну падтрымліваюць 59% расіян, а супраць яе выступаюць 22%. Сярод першых 73% давяраюць дзяржаўным СМІ, сярод другіх — 85% не давяраюць (з гэтага Міняйла робіць выснову, што тыя, хто падтрымлівае вайну, не ведаюць, што там адбываецца насамрэч).

У сацсетках у падтрымку вайны напісаныя 52% пастоў і каля 30% — супраць. Самая частая эмоцыя ў допісах (больш за 30%) — спачуванне ўкраінцам. Даследнікі з кампаніі Tazeros прааналізавалі больш за 8 мільёнаў публікацый, пры гэтым больш за 46% пастоў «не прайшлі фільтр патэнцыйнага спаму або бот-акаўнтаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031