Знайсці
16.03.2022 / 12:50РусŁacБел

Варта паглядзець. У Мінску адкрываецца выстава вядомага гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтваў» 17 сакавіка адкрыецца персанальная выстава гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча «Дэмаграфія». Грыневіч — адзін з найцікавейшых сучасных беларускіх творцаў.

У праекце «Дэмаграфія» будуць прадстаўленыя манументальныя жывапісныя палотны, якія ўражваюць новым поглядам на актуальныя праблемы эпохі і культурна-гістарычныя працэсы, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Сяргей Грыневіч актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Правёў больш за 60 персанальных выстаў па ўсім свеце, удзельнічаў у шматлікіх калектыўных праектах. Работы аўтара прадстаўленыя ў галерэях ЗША, Кітая, Бразіліі, Польшчы, Іспаніі, Германіі, Расіі, Літвы, Францыі, Швейцарыі. Карціны мастака знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях і ў музеях Беларусі, а таксама краінах Заходняй Еўропы.

«Для мяне праца над карцінамі з’яўляецца таксама суб’ектыўнай спробай паразважаць над паняццямі дабра і зла, спробай адшукаць візуальны код іх узаемапранікнення, намацаць часам няўлоўную мяжу паміж імі», — гаворыць мастак пра сваю творчасць. «Заставацца шчырым самім з сабой у мастацтве. Я і да сябе гэта адношу. Кампрамісы з сумленнем адклікаюцца вельмі дорага», — перакананы ён.

Выстава будзе працаваць да 3 красавіка 2022 года ў Палацы мастацтваў, вул. Казлова 3.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930