Знайсці
24.03.2022 / 18:35РусŁacБел

«Адлюстроўвае стаўленне да расійскага рубля». Беларускія банкі выстаўляюць заніжаныя курсы на пакупку расійскіх грошай

Амаль ва ўсіх абменніках Беларусі здаць расійскія рублі можна па курсе 2 беларускія рублі за 100 расійскіх. ТК Банк наогул гатовы прымаць расійскія рублі за 1 рубель 80 капеек. Гэта ў 1,7 раза менш, чым курс, які склаўся на біржавых таргах 24 сакавіка. А вось калі беларусы хочуць купіць расійскія рублі, то курс будзе блізкім да таго, які склаўся на біржы, — 3 рублі 31 капейка за 100 расійскіх рублёў. Чаму такая анамалія склалася з расійскім рублём «Еўрарадыё» спытала ў эксперта.

На думку старшага аналітыка «Альпары Еўразія» Вадзіма Іосуба, прычына такіх паводзінаў банкаў відавочная ‒ яны не хочуць купляць расійскія рублі, бо яны ім не патрэбныя.

‒ Банкі не могуць сказаць: «Расійскі рубель нам не патрэбны, таму мы яго не купляем». Яны выстаўляюць заведама заніжаны курс у надзеі, што ніхто ім яго прадаваць не будзе. Банкі з задавальненнем будуць у вас купляць долары і еўра, прынамсі мяркуючы па курсах. Мабыць, у іх дэфіцыт долараў, дэфіцыт еўра, асабліва наяўных. Бо гаворка ідзе менавіта пра куплю наяўных у банках.

У банкаў няма дэфіцыту наяўных расійскіх рублёў. А проста павялічваць іх колькасць у касе абсалютна не трэба. На самай справе гэта адлюстроўвае стаўленне банкаў да наяўнага расійскага рубля.

Аляксандр Лукашэнка днямі прагназаваў, што беларусы хутка будуць змагацца, «каб у кішэні быў лішні расійскі рубель ці юань», а даляр ужо нікому не патрэбны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера