Знайсці
24.06.2023 / 14:5014РусŁacБел

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

У 2020—2021 гадах лукашысты не здолелі знішчыць «Нашу Ніву», таму што нам ішла каласальная падтрымка ад чытачоў. «Наша Ніва» збірае і аналізуе інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце ў рэжыме анлайн. Калі ласка, пры магчымасці падтрымлівайце нашу працу праз Патрэон. Нагадаем, што мы цяпер не маем магчымасці прадаваць рэкламу і адключылі платны доступ. 

ПАДТРЫМАЦЬ

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы. У 2022-м мы аднавілі збор данатаў.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Сам механізм падпіскі максімальна просты. Дастаткова адкрыць старонку НН на Patreon, абраць суму ахвяравання і націснуць кнопку «Далучыцца». Пасля гэтага сістэма вам прапануе ці стварыць акаўнт, прыдумаўшы пароль, ці аўтарызавацца праз пошту альбо фэйсбук. Усё! Пасля гэтага вы зможаце літаральна за хвіліну ўвесці даныя карткі і зрабіць перавод. Важна: сістэма Patreon заточаная пад пастаянную штомесячную падтрымку. Калі вы хочаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне, то пасля пералічэння сродкаў у вашым акаўнце Patreon у наладках вам трэба скасаваць набытую падпіску на «Нашу Ніву». Інакш ужо 1 чысла наступнага месяца з вас паўторна спішацца сума падпіскі.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе. Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы.

Жыве!

ПАДТРЫМАЦЬ НАШАНІЎЦАЎ

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.10.2023
пусть донатят потребители контента русскоязычного тиктокера
0
Крокус/адказаць/
05.11.2023
Вы жывеце толькі за кошт  прыватных данатараў або і за гранты Еўраструктураў і ЗША? Кіну капейчыну толькі калі апублікуеце хто з буйных гульцоў вас фінансуе. 
25.11.2023
Дзякуй, НН, за тое што вы ёсць! Данат у пару кубачкаў кавы гэта нішто ў сучасным свеце. І не слухайце ныццё губопікаў у каментах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031