Знайсці
01.04.2022 / 12:15РусŁacБел

Мінабароны Расіі ўжо нібыта знішчыла ўсе «Байрактары» Украіны, але па-ранейшаму працягвае іх знішчаць

25 сакавіка расійскае Мінабароны паведамляла, што знішчыла 35 украінскіх Байрактараў з 36. Але на гэтым расійская армія не спынілася. Сёння яна адрапартавала пра знішчэнне 37-га ўдарнага беспілотніка. 

31 сакавіка Мінабароны Расіі паведаміла  пра знішчэнне «Байрактара» ў раёне Безыменнага. А сёння Мінабароны Расіі паведамляе пра збіты «Байрактар» у раёне Вахоўкі. Такім чынам, гэта ўжо 37-ы беспілотнік з 36.

Рэсурсы, якія займаюцца аналізам звестак пра страчаную тэхніку праз публікацыі ў інтэрнэце, налічылі толькі два збітыя ўкраінскія «Байрактары».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031