Знайсці
13.04.2022 / 16:04РусŁacБел

Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі паездку ў Крым

Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі магчымую паездку беларускага кіраўніка ў Крым. Пра гэта сёння заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Фота: Kremlin.ru

«Не, учора пра гэта гаворка не заходзіла, але ў Аляксандра Лукашэнкі вельмі і вельмі шырокая геаграфія паездак. Сёння ён працуе ва Уладзівастоку на Далёкім Усходзе, таму геаграфія шырокая, будзем спадзявацца, і да Крыма дойдзе чарга», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Пытанне паездкі Лукашэнкі ў Крым узнікла ў канцы лістапада 2021 года, калі той у інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным пра візіт у Крым, які ён хацеў бы пачаць з Севастопаля.

Аднак пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну тэма была часткова забытая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930