Знайсці
29.04.2022 / 19:34РусŁacБел

Брытанскі эксперт: Расійскай арміі хопіць толькі на некалькі тыдняў, а Захад разумее, што Пуцін блефуе з ядзернай зброяй

Расійскі наступ у Данбасе, мяркуючы па ўсім, захлынуўся, і бітва за рэгіён скончыцца праз два-чатыры тыдні, сцвярджае брытанскі ваенны эксперт. «Па сутнасці, у рускіх скончацца войскі, і ўкраінцы ўжо рыхтуюцца контратакаваць», — кажа навуковы супрацоўнік лонданскага Каралеўскага каледжа па вывучэнні вайны Майк Марцін.

Расійская вайсковая калона рухаецца па шашы ў раёне Марыупаля. 16 красавіка 2022 года. Фота: AP Photo/Alexei Alexandrov

На ягоную думку, расіяне ўжо страцілі свой адзіны шанец захапіць рэгіён.»

Яны вывелі ўсе гэтыя патрапаныя часці з Кіева, а затым паспрабавалі перафармаваць іх для баявых дзеянняў на ўсходзе», — тлумачыць ён. Але гэтыя часці моцна пацярпелі ў баях за ўкраінскую сталіцу, а Расіі не ўдалося іх умацаваць і здзейсніць які-небудзь рашучы манеўр.

Марцін кажа, што заява Вялікабрытаніі аб тым, што цяпер мэта заходняй дапамогі Украіне — выціснуць расійскія войскі з усёй тэрыторыі краіны, уключаючы Крым, азначае сур'ёзны стратэгічны зрух.

Пры гэтым эксперт лічыць, што міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас не мела рацыі, сказаўшы, што на гэта можа спатрэбіцца 10 гадоў. Па яго ацэнцы, расійскія сілы разваляцца да гэтага, і, магчыма, мы ўбачым пераварот у Расіі.

Выдзяленне Вашынгтонам Украіне 33 млрд даляраў — гэта вельмі выразны сігнал аб намерах, лічыць Марцін.

На думку эксперта, гэта таксама азначае, што НАТА і ЗША прыйшлі да высновы, што Уладзімір Пуцін блефуе, пагражаючы прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку, калі НАТА падыме стаўкі ў гэтым супрацьстаянні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031