Актывістку і экс-кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
Яе адпусцілі ў зале суда.
Вольгу абвінавачвалі па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) нібыта за кіраванне жаночымі маршамі ў 2020 годзе.
Яна правяла ў СІЗА паўгода.
Вольга Гарбунова — актывістка ў сферы гендарнага раўнапраўя, супрацоўнічала з арганізацыяй «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту.
Мінгарсуд у сакавіку 2022 года ліквідаваў грамадскае аб'яднанне «Радзіслава».
2
0
0
0
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера