Знайсці
07.05.2022 / 08:15РусŁacБел

Тэнісныя федэрацыі Беларусі і Расіі выключылі са складу Міжнароднай тэніснай федэрацыі

Беларускую і расійскую тэнісныя федэрацыі выключылі з Міжнароднай тэніснай федэрацыі на яе канферэнцыі 6 мая. За гэта рашэнне прагаласавалі 80% дэлегатаў канферэнцыі, піша федэрацыя тэнісу Украіны.

Перад галасаваннем прадстаўнік дэлегацыі Беларусі Сяргей Рутэнка і расіянін Якаў Шахцін выказаліся пра катэгарычную нязгоду з адхіленнем сваіх арганізацый.

Выканаўчы дырэктар федэрацыі тэнісу Украіны Яўген Зукін настойваў на адхіленні ад спаборніцтваў індывідуальных тэнісістаў, а не толькі федэрацый Беларусі і Расіі.

Раней расейскіх і беларускіх спартоўцаў не дапусцілі да ўдзелу ва Уімблданскім турніры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930