Знайсці
10.05.2022 / 08:59РусŁacБел

Учора хакеры ўзламалі Rutube. Крыніцы сцвярджаюць, што сайт не падлягае аднаўленню

Раніцай 9 мая хакеры атакавалі расійскі відэахостынг Rutube, які пазіцыянуе сябе як замену Youtube і куды пасля пачатку вайны пераехалі многія расійскія прадзяржаўныя тэлеканалы. 

Кампанія заявіла, што кібератака стала найбуйнейшай у гісторыі сэрвісу. На думку прадстаўнікоў сэрвісу, яна была дарагой, загадзя спланаванай і была патрэбная, каб «перашкодзіць паказаць парад перамогі і святочны салют». 

Як піша The Village са спасылкай на свае крыніцы, у выніку дзеянняў хакераў быў «цалкам выдалены код сайта» і цяпер відэасэрвіс «не падлягае аднаўленню». Звычайна на такі выпадак прадугледжаныя бэкапы, але ў канкрэтнай сітуацыі застаецца праблема, што ў сэрвісе да гэтага часу не разумеюць, маюць па-ранейшаму хакеры доступ да сістэмы, ці ўжо не. Відэакантэнт, як сцвярджаецца, у выніку атакі не пацярпеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031