Знайсці
22.05.2022 / 22:48РусŁacБел

Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй

Вось лайфхакі, як расцягнуць рэшткі энергіі ў акумулятары на даўжэйшы час.

Фота: pixabay.com

Пераключыце тэлефон у рэжым эканоміі энергіі

Такі рэжым зараз ёсць у шмат якіх тэлефонах. Ён хутка выключае ці зніжае да мінімума шмат якія характарыстыкі ў працы тэлефона, што дапамагае зэканоміць энергію. Напрыклад, гэта яркасць дысплея, аўтаматычная загрузка дакументаў і абнаўленняў для дадаткаў і іншае.

Адключыце адсочванне лакацыі

Некаторыя мабільныя дадаткі працягваюць адсочваць ваша знаходжанне, нават калі вы імі не карыстаецеся, і гэтая функцыя можа паглынаць шмат энергіі з акумулятара тэлефона. Таму варта адкрыць у тэлефоне наладкі і або адключыць адсочванне лакацыі для ўсіх дадаткаў, або пакінуць гэтую функцыю толькі для тых дадаткаў, у якіх яна сапраўды патрэбная.

Зрабіце экран менш яркім

Дысплэй тэлефона — адна з тых яго частак, куды сыходзіць найвялікшая колькасць энергіі. Калі вам не патрэбны вельмі яркі дысплэй, зрабіце яго трохі (ці нашмат) цямнейшым, і гэта дапаможа вам сэканоміць энергію. Можна выбраць на тэлефоне аўтаяркасць, каб тэлефон аўтаматычна выбіраў патрэбны ўзровень асвятлення.

Уключыце цёмны рэжым на тэлефоне

Калі ў вашага тэлефона OLED-экран (ён ёсць у большасці сучасных смартфонаў), то вы можаце не толькі знізіць яркасць, але і пераключыцца на цёмную тэму. Гэта таксама трохі эканоміць энергію, бо цёмныя пікселі ў такім выпадку не выкарыстоўваюць электрычнасць, яны проста адключаныя.

Калі ў вас iPhone, знайсці цёмны рэжым можна ў раздзеле наладак «Экран і яркасць», калі маеце Android — у раздзеле «Дысплэй».

Выключыце доступ да Wi-Fi

Як і Bluetooth, калі не выкарыстоўваеце яго. Гэтыя функцыі з'ядаюць шмат зараду.

Закрыйце дадаткі, якія з'ядаюць шмат зараду

Тыя ж праграмы на вашым смартфоне, на якія сыходзіць большасць вашага часу, таксама ядуць і шмат энергіі. Гэта сацсеткі і месэнджары накшталт Facebook, Instagram, LinkedIn, Snapchat, YouTube і WhatsApp, а таксама ўсё, што звязана з праглядам відэа.

Таксама варта адключыць паведамленні ад дадаткаў і ўпэўніцца, што яны не выконваюць ніякіх складаных заданняў у фонавым рэжыме — напрыклад, не загружаюць новы плэйліст ці не капіююць вашы фота. 

Уключыце палётны рэжым

Калі вам не патрэбны інтэрнэт на тэлефоне, уключыце на ім палётны рэжым, і гэта дакладна сэканоміць вам нямала энергіі. Яшчэ адзін бонус: у такім выпадку вы дакладна не будзеце траціць энергію тэлефона на непатрэбныя рэсурсы.

Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

Эвалюцыя гаджэтаў: як разумныя прылады захапілі свет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930