Знайсці
14.05.2022 / 00:05РусŁacБел

Лукашэнкаўцы дабіваюць апошнія беларускія выдавецтвы

Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор». Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Кнігі са славутай серыі «Беларускі кнігазбор» і яе заснавальнік, пісьменнік Кастусь Цвірка

Фармальнай падставай для прыпынення дзейнасці стала парушэнне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленнем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».

Дзейнасць выдавецтваў прыпыняецца з 16 мая.

Выдавецтва «Лімарыус» заснаваў Аляксандр Фядута, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК).

Выдавецтва «Кнігазбор» ужо прыцягвала ўвагу сілавікоў летась. Дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага выклікалі на допыт, рахунак выдавецтва нейкі час быў заблакаваны, але пазней прэтэнзіі былі знятыя.

Раней улады прыпынілі на тыя ж тры месяцы дзейнасць выдавецтва «Галіяфы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера