Знайсці
14.05.2022 / 16:31РусŁacБел

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае ў Мінску кнігарню «Кнігаўка»

Прыватнае беларускае выдавецтва «Янушкевіч» у панядзелак, 16 мая, адкрывае ў Мінску новую кнігарню. Яна атрымала назву «Кнігаўка» і знаходзіцца па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. 

«Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў», — піша выдавецтва.

У прыватнасці, на адкрыцці кнігарні можна будзе купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.

Плануецца, што кнігарня будзе працаваць штодня ад 11-й да 20-й гадзіны (толькі ў нядзелю ад 12-й да 18-й).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930