Знайсці
17.05.2022 / 09:26РусŁacБел

Мінэканомікі склала спіс для імпартазамяшчэння

Міністэрства эканомікі завяршыла фармаванне спісу пазіцый для імпартазамяшчэння. Цана пытання — 2,5 млрд даляраў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, паведамляе reform.by.

«Мы з расійскімі партнёрамі прааналізавалі таварныя пазіцыі, якія паступалі з недружалюбных краін, і вызначылі тыя нішы, якія можна асвоіць. Па выніках паўтара месяцаў ужо дасягнутыя першыя вынікі. Напрацаваныя прапановы па крыху больш чым 10 інвестпраектах, якія зацікавілі нашых партнёраў па Саюзнай дзяржаве, у розных галінах — сельгасмашынабудаванні, аўтамабілебудаванні, машынабудаванні, нафтахіміі, прыборабудаванні. Вынікам іх рэалізацыі стане выпуск запатрабаваных на нашых рынках прадуктаў.

«Кошт пытання» — каля 2,5 млрд даляраў інвестыцыйных укладанняў. Мы бачым магчымасць фінансаваць такія распрацоўкі сумесна з расійскімі калегамі. Таксама працуем з банкамі па стварэнні спецыяльных прадуктаў для вытворцаў імпартазамяшчальных тавараў. Гэта будзе льготны крэдыт», — сказаў Чабатар.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час будзе апублікаваны спіс тавараў, якія трэба імпартазамясціць. Мяркуецца, што ён стане арыенцірам для бізнэсу, а таксама банкаў — якія праекты крэдытаваць на льготных умовах. Чабатар назваў некаторыя складнікі пераліку:

— кампаненты для сельгасмашынабудавання,

— вузлы і агрэгаты для аўтамабілебудавання,

— тэрафталевая кіслата для вытворчасці хімвалакон.

Таксама ёсць пазіцыі ў прыборабудаванні і дрэваапрацоўцы. Паводле яго слоў, таксама гатовы пералік з 30 распрацовак айчынных навукоўцаў, якія застаецца толькі ўкараніць.

Чабатар ацаніў магчымасці па заняцці ніш, пакінутых замежнымі кампаніямі, якія сышлі з Расіі і Беларусі.

«Калі казаць аб штогадовым імпарце, які ў сярэднім завозілі да нас з недружалюбных краін, то гаворка ідзе аб парадку 8 млрд даляраў. А ўсяго на агульны з Расійскай Федэрацыяй рынак паступала прадукцыі на сотні млрд даляраў. Паводле нашых ацэнак, толькі сыход кампаній па дрэваапрацоўцы і мэблевай прамысловасці адкрывае нішу ў 5-6 млрд даляраў, у харчовай прамысловасці-каля 17-20 млрд даляраў. Гэта значыць, на рынку маюцца неабмежаваныя магчымасці для разгортвання вытворчасцяў», — лічыць першы намеснік міністра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера