Знайсці
18.05.2022 / 22:11РусŁacБел

У Еўрасаюзе распрацавалі новы план адмовы ад энерганосьбітаў з Расіі

Еўракамісія выдзеліла тры прынцыпы для паскарэння адмовы ад расійскіх нафты і газу: скарачэнне спажывання энергіі, пошук новых пастаўшчыкоў і паскораны пераход да аднаўляльных крыніц энергіі. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Прадстаўляючы дапрацаваны план адмовы, фон дэр Ляен падкрэсліла, што гэты працэс ідзе паспяхова.

Яна нагадала, што Еўрасаюз ужо адмовіўся ад вугалю з Расеі, а расійскія пастаўкі газу ў 2022 годзе сталі займаць 26% у структуры спажывання Еўрасаюза — супраць 40% у 2021 годзе.

Аднак зніжэнне залежнасці Еўрасаюза ад расійскіх вуглевадародаў трэба ўсё ж паскорыць. І гэта можна зрабіць на трох узроўнях.

Па-першае, гэта эканомія электраэнергіі спажыўцамі. Кіраўніца Еўракамісіі назвала гэта самым хуткім і танным спосабам рэагавання на бягучы энергетычны крызіс.

Па-другое, гэта замяшчэнне паставак з Расіі газам ад іншых надзейных пастаўшчыкоў.

Па-трэцяе, паскарэнне пераходу да чыстай аднаўляльнай энергіі. На гэтым узроўні Еўракамісія прапануе павысіць долю аднаўляльнай энергіі ў агульнай структуры яе крыніц з 40 да 45%.

Яна прапануе абавязаць з 2025 года ставіць сонечныя батарэі на ўсіх камерцыйных і грамадскіх будынках і на новых жылых дамах да 2029 года.

Усё гэта запатрабуе вялікага фінансавання, адзначыла фон дэр Ляен. Еўрасаюзу на гэтыя мэты спатрэбіцца 300 млрд еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930