Знайсці
19.05.2022 / 16:53РусŁacБел

Вяскоўца з Вязынкі ў ІЧУ Маладзечна прымушалі стоячы глядзець выступы Лукашэнкі ўсю ноч

Мужчыну з радзімы Янкі Купалы затрымалі ў лютым і асудзілі на 13 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Першыя 3 дні ўтрымлівалі ў «стакане», а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 выводзілі ў кабінет і некалькі гадзін паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён павінен быў увесь час стаяць і глядзець.

Пры гэтым прысутнічалі і міліцыянты, якія кантралявалі працэс, яны мяняліся, каб паспаць, піша «Радыё Свабода».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера