Знайсці
21.05.2022 / 19:45РусŁacБел

Затрыманы беларускамоўны студэнт БДУ. Ён быў актывістам «афіцыйнага» студсаюза

Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру Буйліцкаму пагражаюць два крымінальныя артыкулы.

Фота з сацсетак

Сёння тэлеграм-каналы, звязаныя з ГУБАЗіКам, паведамілі пра затрыманне 21-гадовага студэнта Аляксандра Буйліцкага. Ён навучаўся на 4 курсе спецыяльнасці «Бізнэс-адміністраванне» Інстытута бізнэсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вядома, што хлопец вучыўся вельмі добра. На ЦТ ён набраў 353 балы, не займаючыся з рэпетытарамі (хадзіў толькі на курсы матэматыкі). Таксама ён свядома абраў спецыяльнасць, рыхтуючыся паступаць больш, чым за год.

Аляксандр вёў беларускамоўны Твітар пад нікнэймам @BuyLitSky. Усе іншыя ягоныя старонкі ў сацсетках таксама вяліся на беларускай мове.

На сайце БДУ хлопец сярод актывістаў студсаюза Інстытута бізнэсу. Паведамляецца, што ён «арганізатар клуба інтэлектуальных гульняў Ліга Бізнэсу».

Згодна з інфармацыяй ад сілавікоў, яго вылічылі праз арышт адміністратараў аднаго з чатаў. Яму інкрымінуюць два крымінальныя артыкулы, але не паведамляюць, якіх менавіта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера