Знайсці
22.05.2022 / 18:30РусŁacБел

Bloomberg: «Аэрафлоту» з-за дэфіцыту запчастак праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць свае самалёты

Авіякампанія «Аэрафлот» найбліжэйшым часам праз санкцыі сутыкнецца з недахопам запчастак для сваіх самалётаў Boeing і Airbus, піша Bloomberg.

Фота: Wikimedia

Паводле ацэнак экспертаў кампаніі IBA, якая спецыялізуецца на бізнэс-аналітыцы ў галіне авіяцыі, каб падтрымліваць свой флот у працаздольным стане «Аэрафлоту» праз тры месяцы давядзецца пачаць разбіраць частку самалётаў на запчасткі. Замяніць прадукцыю Boeing і Airbus расійскімі самалётамі як мінімум у найбліжэйшы час не атрымаецца.

Bloomberg таксама адзначае, што вайна паклала канец амбіцыйным планам расійскай авіякампаніі, у якой быў адзін з самых новых паркаў самалётаў у свеце. Праз санкцыі «Аэрафлот» не толькі пазбавіўся доступу да запчастак для сваіх самалётаў, але і быў вымушаны рэзка скараціць замежную маршрутную сетку.

На пачатак расійскага ўварвання ва Украіну «Аэрафлот» выконваў палёты ў 56 краін, піша Bloomberg, а на сярэдзіну мая лётаў толькі ў 13. Пасажырапаток авіякампаніі рэзка ўпаў.

«У агляднай будучыні «Аэрафлот» будзе па большай частцы авіякампаніяй, якая працуе на ўнутраным рынку», — лічыць Арнольд Барнэт, эксперт па бяспецы палётаў у Школе менеджменту Слоўна пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера