Знайсці
24.05.2022 / 12:21РусŁacБел

Украінскі разведчык: У жніўні будзе пераломны момант вайны

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў сцвярджае, што актыўная фаза вайны з Расіяй павінна «значна скараціцца да канца года».

«Актыўная фаза — гэта актыўнае вядзенне баявых дзеянняў. Гэта баталіі прыкладна таго ўзроўню, што адбываюцца цяпер, калі з рук у рукі пераходзяць цэлыя населеныя пункты. Гэтая актыўная фаза павінна значна скараціцца да канца года. Яна звядзецца амаль да нуля»

Па словах Буданава, у жніўні адбудзецца пераломны момант, бо ва Украіну паступіць значная колькасць узбраення.

«Да жніўня колькасць узбраення, якое неабходнае войскам, у значных колькасцях не будзе. Са жніўня гэта ўсё ўжо будзе знаходзіцца ў воінскіх частках і пачне актыўна выкарыстоўвацца ў баявых дзеяннях. Менавіта таму пачнецца пераломны момант. Бо цяпер нам катастрафічна не хапае цяжкага ўзбраення»

Чытайце таксама:

Галоўны разведчык Украіны: На Пуціна нядаўна быў замах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930