Знайсці
26.05.2022 / 15:07РусŁacБел

Фрылансера «Свабоды» будуць судзіць за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»

Стала вядома, што Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (cтварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Яго справу пачнуць разглядаць 8 чэрвеня ў закрытым рэжыме.

Судовы працэс будзе весці суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. У яго кватэры адбыўся ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». 23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але інфармацыі пра тое, па якім артыкуле яна была распачатая, не паведамлялася. Да гэтага часу сваякам не раскрываюць сутнасць абвінавачванняў. 

Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

Падтрымайце Андрэя: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930