Знайсці
27.06.2022 / 18:27РусŁacБел

Акцыю салідарнасці са зняволенымі журналістамі «Нашай Нівы» зладзілі на парусніку ў Балтыйскім моры 

Чытач «Нашай Нівы» паведаміў, што ягоныя нямецкія сябры вырашылі падтрымаць зняволеных журналістаў «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко ў арыгінальнай сітуацыі — падчас святкавання дня нараджэння аднаго з іх на парусніку ў Балтыйскім моры.

Падчас святкавання імяніннік расказаў сваім гасцям пра нашых хлопцаў і ўвогуле сітуацыю ў Беларусі. І яна іх настолькі ўразіла, што проста на гэтым судне была неадкладна праведзена акцыя салідарнасці са зборам грошай на патрэбы палітвязняў. 

Сабраныя амаль 500 еўра былі перададзеныя арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» на тое, каб яны дапамагалі пашыраць далей інфармацыю пра гэтую справу.

Мы шчыра дзякуем гэтым добрым людзям!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера