Знайсці
01.06.2022 / 11:26РусŁacБел

Купалаўскі тэатр праводзіць чарговы кастынг

Гэта ўжо восьмы кастынг са жніўня 2020 года, калі тэатр пакінула большасць акцёраў і работнікаў.

Кастынг пачнецца 14 чэрвеня а 12-й гадзіне.

Для адбору запрашаюцца прафесійныя артысты. Узроставая катэгорыя ад 21 да 70 гадоў. «Калі Вы таленавітыя і жадаеце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны — прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай — абавязкова!» — гаворыцца на сайце тэатра.

У жніўні 2020 года купалаўцы публічна асудзілі самавольства і гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, пасля чаго быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. У знак салідарнасці з ім Купалаўскі тэатр пакінула большасць акцёраў і супрацоўнікаў (рэжысёры, рэдактары, адміністратары, музыканты аркестра ды інш.), амаль 60 чалавек. Частка з іх стварыла незалежную групу «Купалаўцы».

Цяпер на сайце тэатра пазначаная інфармацыя пра 26 акцёраў, мастацкім кіраўніком з'яўляецца Вольга Няфёдава. У рэпертуары тэатра шэсць спектакляў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031